Свята-Пакроўская царква (Акцябрскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
52°37′57″ пн. ш. 28°53′09″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Акцябрскі
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Тураўская епархія
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Дата пабудовы 1887 год
Map

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў г. п. Акцябрскі Гомельскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы храм адзначаны ў архіўных дакументах пад 1683 годам. У 1706 годзе пабудавана ўніяцкая царква Найсвяцейшай Дзевы Марыі. У 1742 годзе ваявода навагрудскі Мікалай Юстын Радзівіл (сын Мікалая Радзівіла Сіроткі) і яго жонка Барбара з роду Завішаў перадалі сродкі на збудаванне новага храма, які, верагодна, пабудаваны ў 1770 годзе. Да царквы быў прыпісаны храм у в. Шкава. Царкоўны прыход аб'ядноўваў 10 вёсак; на пачатак XX стагоддзя ў ім улічана 1828 мужчын і 1754 жанчын. Пры храме быў вялікі кнігазбор, заснаваны ў XVI стагоддзя Мікалаем Радзівілам і папоўнены яго сынам Ядвігам.

Сучасная царква пабудавана ў 1887 г. з цэглы на месцы ранейшага храма, цяпер на вул. Сацыялістычнай. У савецкі час не дзейнічала. Адкрыта 23 лістапада 1996 года.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Над прытворам узведзена 2-ярусная 4-гранная званіца, накрытая шатром з макаўкай. Аналагічна завершаны вялізны 8-гранны барабан над кубападобным аб'ёмам малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі. Асноўная архітэктурная тэма — атынкаваныя арачныя нішы, якія аб'ядноўваюць верхнія арачныя і ніжнія прамавугольныя аконныя праёмы. Арачны ўваходны праём аформлены атынкаваным парталам з трохвугольным франтонам.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Унутры малітоўная зала перакрыта драўляным корабавым скляпеннем, падтрымліваецца 4 слупамі, апсіда вылучана арачным трохгранным прасветам і трохгранным 3-ярусным іканастасам, абапал яе — рызніцы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]