Свята-Успенская царква (Булькова)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Успенская царква
52°07′24″ пн. ш. 23°56′31″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Булькова
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Будаўніцтва 18961898 гады
Map

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Булькова Жабінкаўскага раёна. Помнік сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана ў 18961898 гг. з цэглы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вырашана трохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца, прамавугольная ў плане малітоўная зала, пяцігранная апсіда. У сілуэце дамінують шацёр з макаўкай над званіцай (васьмярык на чацверыку) і цыбулепадобная галоўка над узвышаным кубападобным цэнтральным аб'ёмам. Архітэктура дэкаратыўна насычаная: аркатурныя і зубчастыя фрызы, уразныя вуглавыя калонкі, какошнікі, броўкі арачных аконных праёмаў. Арачны ўваходны праём аформлены пластычным парталам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]