Свята кушчаў
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Свята кушчаў[1] — адно з трох галоўных іудзейскіх свят, якое пачыналася па іх календару 15 тышра (сёмага месяца) і працягвалася 8 дзён. Устаноўлена яно было ў памяць 40-гадовага падарожжа яўрэяў па пустынях Сінайскага паўвострава. Свята адзначалася пасля заканчэння жніва і палявых работ. На час свята людзі пасяляліся ў шатрах, пабудаваных з галінак, і кожны дзень прыносілі ў ахвяру цялят. Народ з галінкамі пальмаў і іншых дрэў у руках спяваў хвалебныя псалмы.[2]
Зноскі
Литаратура [правіць]
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.164. ISBN 5-343-00151-3.
