Святлана Георгіеўна Суджаева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святлана Георгіеўна Суджаева
Дата нараджэння 15 верасня 1951(1951-09-15) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера медыцына: кардыялогія, рэабіліталогія, псіхафізіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Мінскі медыцынскі інстытут
Вядомая як Першая ў гісторыі медыцыны Беларусі жанчына - доктар медыцынскіх навук па спецыяльнасці «кардыялогія»
Прэміі

Святлана Георгіеўна Суджаева (15 верасня 1951, Мінск) — выбітны беларускі вучоны ў галіне кардыялогіі, рэабіліталогіі, патафізіялогіі кровазвароту, псіхафізіялогіі. Доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (2007). Першая ў гісторыі медыцыны Беларусі жанчына — доктар медыцынскіх навук па спецыяльнасці «кардыялогія». З’яўляецца вядучым членам Еўрапейскай Асацыяцыі кардыёлагаў (ESC), членам Еўрапейскай Асацыяцыі па прафілактыцы і рэабілітацыі хворых з захворваннямі сэрца, а таксама каардынатарам Еўрапейскай Асацыяцыі кардыёлагаў ў галіне кардыялагічнай рэабілітацыі па Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1974 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «лячэбная справа». З 1974 па 1979 глд працавала ў лячэбна-прафілактычных установах Беларусі. У 1979 годзе паступіла і ў 1981 годзе скончыла клінічную ардынатуру ў Беларускім НДІ кардыялогіі па спецыяльнасці «кардыялогія». У 1982—1996 гадах працавала навуковым супрацоўнікам лабараторыі рэабілітацыі хворых на інфаркт міякарда. У 1997—2001 гадах — намеснікам дырэктара Беларускага НДІ кардыялогіі па клінічнай працы, пасля рэарганізацыі Беларускага НДІ кардыялогіі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія» ў 2001 годзе (дырэктар прафесар Н. А. Манак) працягнула працаваць намеснікам дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія» па кардыятэрапіі да 2004 года.

З ліпеня 2007 — загадчыца лабараторыі рэабілітацыі хворых кардыялагічнага і кардыяхірургічнага профілю. Абараніла кандыдацкую дысертацыю «Дыягнастычнае значэнне пробы з псіхаэмацыйным напружаннем для ацэнкі стану каранарнага крывацёку і скарачальных рэзерваў міякарда ў хворых на ІХС» ў 1987 годзе, доктарскую дысертацыю «Псіхафізіялагічны аспект рэабілітацыі хворых інфарктам міякарда» — у 1994 годзе. Званне прафесара па спецыяльнасці «клінічная медыцына» прысвоена Вышэйшай Атэстацыйнай Камісіяй Нацыянальнай Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь у 2007 годзе.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Апублікавала 370 навуковых прац, з іх 7 манаграфій, 43 навукова-практычных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 127 навуковых артыкулаў. Атрымала 9 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы. Падрыхтавала 5 кандыдатаў медыцынскіх навук.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь за цыкл прац «Навуковае абгрунтаванне, стварэнне і ўкараненне ў практыку тэхналогій комплекснай кардыялагічнай рэабілітацыі хворых пасля аперацый на сэрцы і магістральных сасудах, а таксама пасля трансплантацыі сэрца ў Беларусі» (2011)[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Кардиологическая реабилитация в Республике Беларусь: современное состояние проблемы / С. Г. Суджаева, О. А. Суджаева // Евразийский кардиологический журнал. — Вып. 2, 2015.
  • Реабилитация больных кардиологического и кардиохирургического профиля: (кардиологическая реабилитация): национальные рекомендации / Министерство здравоохранения Республики Беларусь, Республиканский научно-практический совет «Кардиология», Белорусское научное общество кардиологов; подготовили: С. Г. Суджаева [и др.]
  • Реабилитация после реваскуляризации миокарда / С. Г. Суджаева, О. А. Суджаева — Медицинская литература, 2009. — 128 с. — ISBN 978-5-89677-131-9.
  • Губич Т. С., Суджаева С. Г., Казаева Н. А., Суджаева О. А., Корнелюк О. М. Влияние различных программ медицинской реабилитации на толерантность к физической нагрузке у пациентов с хронической ревматической болезнью сердца после хирургической коррекции клапанных пороков // Аспирантский вестник Поволжья, Том 20, № 5—6 (2020) — 14.01.00 Клиническая медицина — С. 49—57.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]