Святлана Леанідаўна Багінская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святлана Багінская
Асабістая інфармацыя
Пол жанчына
Грамадзянства
Дата нараджэння 9 лютага 1973(1973-02-09) (51 год)
Месца нараджэння
Ліцэнзія FIG [1]
Найлепшыя вынікі на чэмпіянатах свету
Найлепшыя вынікі на Алімпіядзе

Святлана Леанідаўна Багінская, мянушка «Беларуская лебедзь»[крыніца?] (9 лютага 1973, Мінск) — беларуская спартсменка (спартыўная гімнастыка). Трохразовая алімпійская чэмпіёнка, пяціразовая чэмпіёнка свету, шматразовая чэмпіёнка Еўропы. Заслужаны майстар спорту СССР (1988).

Адна з васьмі гімнастак у гісторыі гэтага віду спорту, якія выступалі на трох Алімпійскіх гульнях і адзіная, хто пры гэтым выступаў за тры розныя зборныя. Гімнастычны стыль спартсменкі адрозніваўся выдатнай грацыяй і артыстызмам.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіць са старажытнага беларускага роду гутнікаў. У дзяцінстве займалася фігурным катаннем, але затым перайшла ў секцыю спартыўнай гімнастыкі. У 1987 годзе яна выйграла першую ўзнагароду на буйным дарослым спаборніцтве — ёю стала бронза сусветнага першынства ў Ротэрдаме. У наступным годзе 15-гадовая спартсменка была ўключана ў алімпійскую зборную СССР на Алімпіядзе ў Сеуле. Алімпіяда прынесла Святлане 4 медалі — залатыя ў камандным турніры і апорным скачку, сярэбраны ў вольных практыкаваннях і бронзу ў абсалютным першынстве, у якім юная дэбютантка саступіла толькі двум прызнаным фаварыткам, сваёй сяброўцы па камандзе Алене Шушуновай і румынцы Даніэле Сіліваш.

У 1989 годзе Багінская выйграла тры золата на чэмпіянаце свету ў Штутгарце і тройчы перамагала на еўрапейскім першынстве ў Бруселі. У наступным годзе на еўрапейскім чэмпіянаце ў Афінах Багінская ўстанавіла выбітнае дасягненне, перамогшы ва ўсіх індывідуальных дысцыплінах першынства. Да яе такое ўдавалася толькі Веры Часлаўскай і Людміле Турышчавай.

У 1991 годзе на першынстве свету ў Атланце Багінская не ўдалося адстаяць тытул чэмпіёнкі свету ў абсалютным першынстве, яна саступіла амерыканцы Кім Змескал пры вельмі спрэчным судзействе. Зрэшты Святлана двойчы стала чэмпіёнкай у камандным першынстве і практыкаваннях на бервяне.

На Алімпійскіх гульнях у 1992 годзе ў Барселоне Святлана выступала ўжо ў складзе Аб'яднанай каманды, якая выйграла каманднае золата. У асабістых спаборніцтвах выступ Багінская быў менш паспяховым — яна стала пятай у абсалютным першынстве, чацвёртай у апорным скачку і пятай на бервяне.

Пасля барселонскай Алімпіяды Багінская сышла са спорту, аднак аднавіла кар'еру ў 1995 годзе, выступаючы пры гэтым ужо за Беларусь. У 1996 годзе 23-гадовая спартсменка (ветэранскі, па мерках гімнастыкі, узрост) стала другой у абсалютным першынстве на чэмпіянаце Еўропы ў Бірмінгеме.

Трэцяя Алімпіяда ў жыцці Багінская — Гульні 1996 года ў Атланце не прынесла Святлане медалёў, яна здолела прабіцца ў фінал толькі ў апорным скачку, дзе заняла 5 месца, а таксама заняла 6 месца ў камандных стартах у складзе зборнай Беларусі.

У 2005 годзе Багінская была ўключана ў Міжнародны Зала Славы гімнастыкі.

Цяпер жыве ў Х’юстане, ЗША, дзе вядзе свой бізнес. Мае ўласную анлайн-краму па продажы гімнастычнай экіпіроўкі. Другая фірма займаецца арганізацыяй і правядзеннем летніх гімнастычных лагераў. У ЗША Святлана наладзіла асабістае жыццё. У сям'і Святланы і яе мужа Уільяма падрастаюць двое дзяцей. Старэйшая дачка Ганна займаецца гімнастыкай, гэтак жа, як і сын Брэндан-Аляксандр[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах, Т.2, Мн., 1997, С.207

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]