Святлана Яўгенаўна Куль-Сяльверстава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святлана Яўгенаўна Куль-Сяльверстава
Дата нараджэння 20 верасня 1959(1959-09-20) (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера гістарыяграфія гісторыі Беларусі
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (2000)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Якаў Навумавіч Мараш
Член у

Святлана Яўгенаўна Куль-Сяльверстава (нар. 20 верасня 1959, Гродна) — беларускі гісторык, літаратар, паэтка. Доктар гістарычных навук (2000), дацэнт (1994), прафесар гісторыі ГрДУ (з 1999).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1981 годзе гісторыка-педагагічны факультэт ГрДУ, у 1984—1988 гадах там жа навучалася ў аспірантуры. У 1989 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Развіццё культуры Беларусі ў першай палове XIX ст. (тэатральнае і выяўленчае мастацтва)»[1].

У 1981—1983 гадах працавала школьным настаўнікам[1]. З 1983 года ў ГрДУ[1]: выкладчык (1989), дацэнт кафедры гісторыі БССР (1992—1996). Дактарант БДУ (1996—1999).

З 1999 года прафесар кафедры гісторыі Беларусі, з 2013 года прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ. З 1999 года загадвала навукова-даследчай лабараторыяй праблем рэгіянальнай культуры (у складзе лабараторыі — С. Токць, А. Смалянчук, Э. Мазько, С. Словік, С. Чувак), кіравала навуковымі праектамі і праграмамі вывучэння памежжа, гісторыі мяжы, вуснай гісторыі; была арганізатарам і кіраўніком навуковых экспедыцый і міжнародных летніх школ.

У 2000 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Культура Новага часу на беларускіх землях у другой палове XVIII — першай чвэрці XIX ст.»[1].

У 2014 годзе звольнена з ГрДУ і цяпер працуе прафесарам на кафедры турызму і рэкрэацыі Беластоцкага політэхнічнага ўніверсітэта. З 2021 ініцыятар стварэння і адзін з арганізатараў Беларускай акадэміі ў Польшчы[1].

Правадзейны член Акадэміі ваенных навук Расійскай Федэрацыі (2005), член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, каардынацыйнага савету па турызме Гродзенскага аблвыканкама.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Сфера навуковых інтарэсаў — культура Беларусі, ліцвінская культурная традыцыя ў Новы час, гісторыя Гродзенскага рэгіёна, ваенная гісторыя, гісторыя дзяржаўнай граніцы, праблемы гістарычнай храналогіі, палеаграфія, краязнаўства.

На фарміраванне гістарычнага светапогляду значна ўплывалі Б. Клейн, Я. Куль, А. Мальдзіс, Я. Мараш.

У 1989 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Развитие культуры Белоруссии в первой половине XIX века (театральное и изобразительное исскуство)» (навуковы кіраўнік: д.г.н, праф. Я. Н. Мараш).

У 2000 годзе абараніла доктарскую дысертацыю «Культура Новага часу на беларускіх землях у другой палове XVIII — першай чвэрці XIX ст.ст» (навуковы кансультант: д.г.н, праф. П. І. Брыгадзін).

Аўтар навучальных дапаможнікаў «Беларуская палеаграфія» (1996), «Уводзіны ў беларускую палеаграфію» (2009).

Літаратурная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар паэтычнага зборніка «Вершы. Байкі. Паэмы» (2012)[2].

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская палеаграфія: навучальны дапаможнік. Гродна, 1996.
  • Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур: Фармаванне культуры Новага часу на беларускіх землях (другая палова XVIII ст. — 1820-я гг.). — Мн., 2000.
  • Kanał Augustowski: szlak wodny Euroregionu Niemen. — Augustów; Suwałki, 2000 (у сааўт.).
  • Уводзіны ў беларускую палеаграфію. Гродна, 2009.
  • Палітыка. Культура. Асоба. Нарысы па гісторыі культуры Беларусі. — Гродна: ЮрСаПрынт, 2012.
  • Беларускі час. Летазлічэнне ў Беларусі са старажытнасці да сучаснасці. — Гродна: ЮрСаПрынт, 2014.
  • Туризм в Подляском воеводстве: система управления, природные ресурсы, инфраструктура. Białystok, 2020.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]