Святы Мікалай
| Мікалай Цудатворац | |
| Άγιος Νικόλαος | |
Свяціцель Мікалай (ікона з манастыра Святой Кацярыны, XIII стагоддзе) |
|
| Нараджэнне: | |
|---|---|
| Смерць: |
каля 345 года |
| Шануецца: |
у Праваслаўнай і Каталіцкай цэрквах |
| У ліку: | |
| Галоўная святыня: | |
| Дзень памяці: | |
Святы Мікалай, Святы Мікола або Мікалай Цудатворац (грэч. Άγιος Νικόλαος; каля 270, Лікія — каля 345) — хрысціянскі святы, архібіскуп Мір Лікійскіх (Візантыя). Шануецца як цудатворац, лічыцца заступнікам маракоў, купцоў і дзяцей. У еўрапейскім фальклоры адлюстраваны ў выглядзе выявы Санта-Клауса.
У старажытных жыццяпісах Мікалая Мірлікійскага звычайна блыталі з Мікалаем Пінарскім (Сінайскім) з-за падобных падрабязнасцяў жыццяпісаў святых: абодва жылі ў III-IV стагоддзі, родам з Лікі, архіепіскапы, ушанаваныя свяціцелі і цудатворцы. Гэтыя супадзенні прывялі да памылкі, якая існаваў шматлікія стагоддзі, што ў гісторыі царквы быў толькі адзін Свяціцель Мікалай Цудатворац.[1][2][3]
Жыццяпіс [правіць]
Паводле жыцця, свяціцель Мікалай нарадзіўся ў Малой Азіі ў III стагоддзі ў грэчаскай калоніі Патара ў рымскай правінцыі Лікія ў часы, калі рэгіён быў эліністычным па сваёй культуры і вонкаваму абліччу. Мікалай быў вельмі рэлігійным з ранняга дзяцінства і цалкам прысвяціў сваё жыццё хрысціянству. Лічыцца, што ён быў народжаны ў сям'і заможных бацькоў-хрысціян Патары, дзе і атрымаў пачатковую адукацыю. З-за таго што яго біяграфія зблыталася з біяграфіяй Мікалая Патарскага, некалькі стагоддзяў існавала памылковае меркаванне, што бацькамі Мікалая Мір Лікійскага былі Феафан (Епіфаній) і Нона.
З дзіцячых гадоў Мікалай меў поспех у вывучэнні Боскага Пісання; днём ён не выходзіў з храма, а ўначы маліўся і чытаў кнігі, ствараючы ў сабе годнае жыллё для Святога Духу. Дзядзька яго, епіскап Мікалай Патарскі, паставіў яго ў чытальніка, а затым узвёў Мікалая ў сан святара, зрабіўшы яго сваім памочнікам і даручыўшы яму прамовамі павучаць паству.
Калі яго бацькі памерлі, свяціцель Мікалай успадкаваў іх стан, аднак аддаў яго на патрэбы дабрачыннасці.
Пачатковы перыяд дзейнасці свяціцеля Мікалая ў якасці святара адносяць да кіравання рымскіх імператараў Дыяклетыяна (гады кіравання 284—305) і Максіміяна (гады кіравання 286—305). У 303-м годзе Дыяклетыян выдаў эдыкт, які ўзаконіў сістэматычнае праследаванне хрысціян па ўсёй імперыі. Пасля адрачэння абодвух імператараў 1-га мая 305-га года адбыліся змены ў палітыцы іх пераемнікаў у адносінах да хрысціян. У заходняй частцы імперыі, Канстанцый Хлор (гады кіравання 305—306) спыніў сістэматычныя ганенні пасля свайго ўсшэсця на прастол. Ва ўсходняй частцы, Галерый (гады кіравання 305—311) працягнуў праследаванні да 311-га года, калі ён выпусціў эдыкт аб верацерпнасці, знаходзячыся на божай пасцелі. Ганенні 303—311 гадоў лічацца найбольш працяглымі ў гісторыі імперыі.
Пасля смерці Галерыя, яго суправіцель Ліцыній (гады кіравання 307—324) галоўным чынам адносіўся да хрысціян памяркоўна. Як вынік, хрысціянскія абшчыны сталі развівацца. Да гэтага перыяду адносіцца епіскапства свяціцеля Мікалая ў Міры (старажытнай Лікіі Рымскай імперыі; сучасная назва горада — Дэмрэ, размешчаны ў правінцыі Анталія ў Турцыі).
Разбурэнне некалькіх паганскіх храмаў таксама прыпісваюць яму — сярод іх адзін з храмаў Артэміды (таксама вядомай як Дыяна).
Паданне пра нібы дапушчаны Св. Мікалаем падчас Сусветнага Сабора (325) удару свайго апанента Арыя па твары павінна быць прызнана лжывым, бо неадпаведнае асабістаму характару свяціцеля і ўзнікла не раней XIV—XV стагоддзяў[4].
Свяціцель Мікалай таксама вядомы як абаронца абгавораных, які часта пазбаўляе іх ад лёсу нявінна асуджаных. Таксама ён вядомы сваімі малітвамі за маракоў і іншых падарожнікаў.
Зноскі
- ↑ Бугаевский А. В. Правда о Святителе Николае (Агиографическое расследование)
- ↑ Ученые восстановили внешность великого святого по его мощам.
- ↑ МЕЖДУНАРОДНАЯ КОНФЕРЕНЦИЯ «СВЯТИТЕЛЬ НИКОЛАЙ В ВИЗАНТИЙСКОЙ, СЛАВЯНСКОЙ И РУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЕ И ИКОНОГРАФИИ»: ДИСКУССИИ И ВЫВОДЫ
- ↑ Воронов Ливерий, протоиерей. Святитель Николай — ревнитель и защитник православия
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Святы Мікалай