Свяцілішча Святога Ігнація Лаёлы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свяцілішча Святога Ігнація Лаёлы
43°10′28″ пн. ш. 2°16′57″ з. д.HGЯO
Краіна  Іспанія
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Сан-Себасцьянская дыяцэзія[d]
Ордэнская прыналежнасць езуіты
Архітэктурны стыль барока
Архітэктар Карла Фантана і Ігнасіа Ібера[d]
Дата заснавання 1738
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свяцілішча ў Лаёле — велізарны барочны храмавы комплекс у горадзе Аспейція (Краіна Баскаў), пабудаваны ў XVII—XVIII стагоддзях на месцы нараджэння св. Ігнація Лаёлы, заснавальніка ордэна езуітаў. Асабняк, у якім св. Ігнацій зведаў «прасвятленне», цалкам убудаваны ў базіліку; яго асабісты пакой павернуты ў капелу.

Дом Лаёлы заставаўся ўласнасцю яго сям’і да 1682 года, калі па патрабаванні каралевы Марыяны сям’я была вымушана саступіць уладанне памесцем езуітам. Праект базілікі распрацаваў італьянскі архітэктар Карла Фантана. Будаўнічыя працы былі галоўным чынам завершаны ў 1708 годзе, аднак асвячэнне базілікі адбылося толькі праз 30 гадоў.

У 1767 годзе, калі будаўніцтва паўночнага крыла царкоўнага комплексу было ў самым разгары, іспанская карона выгнала езуітаў з краіны. На працягу XIX стагоддзя ўладанне свяцілішчам пяць разоў пераходзіла ад свецкіх улад да духоўных. Езуіты змаглі завершыць пабудову 150-метровага фасада толькі да 1888 года. У наш час пры базіліцы працуюць духоўны цэнтр, шырокая бібліятэка, радыёстанцыя і багадзельня.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]