Свяшчэнны цар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Свяшчэнны цар ці цар свяшчэннадзеянняў (лац.: rex sacrificus, rex sacrificulus) - другі паводле значнасці пасля Вялікага пантыфіка служыцель культа ў старажытным Рыме пасля абвяшчэння рэспублікі. Выконваў

  • рэлігійныя абрады (лац.: sacra publica), падчас усіх календ, якія раней выконваліся царамі;
  • уміласціўленне багоў у выпадку з'яўлення благіх прадвесцяў;
  • аб'яўленне лац.: editio надыходзячых свят пры нундзінах. Верагодна, гэтая функцыя была адменена пасля Гнея Флавія.

Свяшчэнны цар жыў на Свяшчэннай дарозе (лац.: via Sacra), яго пасада была пажыццёвай. Першыя свяшчэнныя цары былі патрыцыямі і прызначаліся аўгурамі згодна з указаннем Калегіі пантыфікаў.

Жонка свяшчэннага цара мела тытул regina sanctorum (свяшчэнная царыца). У дзень выгнання цароў (лац.: regifugium) яна здяйсняла ў каміцыях ахвярапрынашэнне. Пасада свяшчэннага цара была, як мяркуецца, скасавана Феадосіям I.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]