Себасцьяна дэль П'ёмба
| Себасцьяна Лучыяні | |
| іт. Sebastiano Luciani | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: |
Свяшчэнная Рымская імперыя |
Себасцьяна Лучані (іт. Sebastiano Luciani, 1485?, Венецыя - 21 чэрвеня 1547, Рым), больш вядомы як Себасцьяна дэль П'ёмба (іт. Sebastiano del Piombo — «свінцовы Себасцьян») — італьянскі жывапісец, прадстаўнік венецыянскай школы.
Біяграфія і творчасць [правіць]
Нарадзіўся ў Венецыі прыблізна ў 1485. Быў вучнем Джавані Беліні. У ранніх творах П'ёмба адчуваецца ўплыў Джарджонэ і Тыцыяна. У 1511 годзе мастак пераязджае ў Рым, дзе збліжаецца з Рафаэлем. Яго працы набываюць строгасць, робяцца больш ураўнаважанымі, але пры гэтым не губляюць венецыянскі каларыт. Пасля 1515, карціны Себасцьяна дэль П'ёмба знаходзяць драматычную афарбоўку, гэта звязана з уплывам Мікеланджэла, якое той аказвае на венецыянцаў. У якасці ілюстрацыі можна паказаць карціну «Уваскрашэнне Лазара», напісаную з 1517 па 1519 гады. Работы мастака, створаныя ў перыяд контррэфармацыі, адрозніваюцца змрочнай суровасцю вобразнага ладу (напрыклад, карціна «Нясенне крыжа»), якая сведчыць пра крызіс мастацкіх прынцыпаў Высокага Адраджэння. Себасцьяна дэль П'ёмба належаць партрэты многіх яго вядомых сучаснікаў (Хрыстафор Калумб, папа Клімент VII, Джулія Ганзага, П'етра Арэціна і інш.) Яго біяграфію напісаў Джорджа Вазары.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
- Pallucchini R. Sebastiano del Piombo. Milano: Fratelli Fabbri, 1966
- Volpe C., Lucco M. L'opera completa di Sebastiano del Piombo. Milano: Rizzoli, 1980
- Hirst M. Sebastiano del Piombo. Oxford: Oxford UP, 1981
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра мастакоў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |