Севастакратар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Балгарскі севастакратар Калаян і яго жонка Дэсіслава

Севастакратар (грэч. σεβαστοκράτωρ, балг.: Севастократор, сербск.: Севастократор) — вышэйшы прыдворны тытул у позняй Візантыйскай імперыі і шэрагу суседніх дзяржаў, у прыватнасці ў Сербскім царстве і ў Другім Балгарскім царстве. Жонкі севастакратараў зваліся севастакратарысамі (σεβαστοκρατόρισσα) або (у славянскіх землях) севастакратыцамі.

Тытул складаецца з дзвюх грэчаскіх асноў і даслоўна перакладаецца як «высакародны валадар».

Увёў тытул візантыйскі імператар Аляксей Камнін для свайго старэйшага брата Ісака Камніна[1]. Паводле Ганны Камнін, тытул пазначаў ранг вышэй цэзара (якім быў зяць Аляксея Нікіфар Мелісін) і разглядаўся як другі імператар[2].

Зноскі

  1. Kazhdan, Alexander, рэд. (1991). Oxford Dictionary of Byzantium. Oxford University Press. p. 1862. ISBN 978-0-19-504652-6.
  2. Ганна Камніна. Алексіяда. — III.4