Сегіет-эль-Хамра
Сегіет-эль-Хамра (бел. Чырвоны ручай, араб.: الساقية الحمراء, al-Saqiyah al-Hamra’a) — гісторыка-геаграфічная вобласць на поўначы Заходняй Сахары. Займаючы 82 000 км², складае прыкладна трэць яе плошчы. Названа па аднайменнай рацэ.
Рэгіён знаходзіцца паміж 27° 50' і 26° з.ш. На захадзе тэрыторыя абмежавана Атлантычным акіянам, на ўсходзе мяжа праходзіць уздоўж дзяржаўных меж Маўрытаніі і Алжыра. З'яўляецца спрэчнай тэрыторыяй паміж Марока і Сахарскай АДР, з 1991 года падзелена на дзве часткі вонкавым кольцам т. з. Сцены Ганьбы, якая з'яўляецца ў сутнасці дэмаркацыйнай лініяй паміж дзвюма дзяржавамі.
Гісторыя [правіць]
У адпаведнасці з пагадненнямі 1904 і 1912 гг. з Францыяй Іспанія далучыла тэрыторыю Сегіет-эль-Хамра да створанай у 1904 годзе калоніі Рыа-дэ-Ора. У 1924 годзе ў яе складзе была аб'яднана з калоніямі Агуэра і Мыс Хубі пад назвай Іспанская Сахара са сталіцай у форце Кап-Джубі (Вілья-Бенс). З тых часоў само паняцце Рыа-дэ-Ора не ўключала рэгіён Сегіет-эль-Хамра. У 1969 годзе Сегіет-эль-Хамра стала адной з тэрыторый у складзе заморскай правінцыі Іспаніі Заходняя Сахара.
У наш час тэрмін Сегіет-эль-Хамра выкарыстоўваецца ў назве арганізацыі Палісарыё, якая вядзе барацьбу за поўную незалежнасць Сахарскай АДР. Таксама яе назва згадваецца ў назве мараканскай правінцыі Эль-Аюн-Буждур-Сегіет-эль-Хамра.
Гл. таксама [правіць]
| Пустыня Сахара | |||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Краіны | |||||||||||||||
| Пустыні | |||||||||||||||
| Рэгіёны |
Каарта • Рыа-дэ-Ора • Сегіет-эль-Хамра • Тафілальт • Хамада Гір • Эдэен-Мурзук • Эль-Джуф • Эрг-Шэбі • Эдэен-Убары |
||||||||||||||
| Рэльеф |
|
||||||||||||||
| Водныя аб'екты |
|
||||||||||||||
| Аазісы | |||||||||||||||
| Транспартная інфраструктура |
|||||||||||||||
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Заходняй Сахары. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Марока. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |