Сезон 2013 у Формуле 1

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Сезон 2013 года будзе ўжо 64-ым сезонам Чэмпіянату Света па Формуле-1. Адзінаццаць каманд і дваццаць два кіроўцы будуць змагацца за прызы дзевятнаццаці Гран-Пры. Найлепшы кіроўца атрымае тытул Чэмпіёна Свету, а найлепшая каманда будзе аб'яўлена Чэмпіёнам сярод Канструктараў. Сезон пачаўся ў Аўстраліі 17 Сакавіка і скончыцца ў Бразіліі 24 лістапада.

Сезон 2013 будзе апошнім, калі баліды выкарыстоўвалі 2,4-літровы рухавік канфігурацыі V8. З наступнага, 2014 года, падчас гонак каманды будуць карыстацца 1,6-літровым рухавіком канфігурацыі V6 з турбанагнятальнікам.

Себасцьян Фетэль пачаў сезон як дзейны чэмпіён свету. Яго каманда Red Bull Racing абараняе тытул Чэмпіёна сярод Канструктараў.

Змест

Дакладна вызначаныя ўдзельнікі: каманды і пілоты [правіць]

Наступныя каманды і кіроўцы падпісалі ўсе пагадненні і дамовы для ўдзелу ў Чэмпіянаце, а таксама спецыяльнае Пагадненне паміж Міжнароднай Аўтамабільнай Федэрацыяй (FIA), Асацыяцыяй Каманд Формулы Адзін (FOTA) і Адміністрацыяй Формулы-1.

30 лістапада 2012 FIA надрукавала папярэдні спіс удзельнікаў да сезона 2013:

Себасцьян Фетэль, дзейны Чэмпіён Свету і цяперашні лідэр Чэмпіянату
Каманда Канструктар Шасі Рухавік Гума Нумар баліда Пілоты Тэст-пілоты
Сцяг Аўстрыі Infiniti Red Bull Racing Red Bull-Renault RB9 Renault RS27-2013 P 1 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Сцяг Швейцарыі Себасцьен Буэмі
2 Сцяг Аўстраліі Марк Уэбер
Сцяг Італіі Scuderia Ferrari Ferrari F138 Ferrari Type 056 P 3 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса Сцяг Італіі Давідэ Рыгон
Сцяг Іспаніі Марк Жэнэ
Сцяг Іспаніі Пэдра де ла Роза
Сцяг Італіі Джанкарла Фізікела
4 Сцяг Бразіліі Феліпэ Маса
Сцяг Вялікабрытаніі Vodafone McLaren Mercedes McLaren-Mercedes MP4-28 Mercedes FO 108Z P 5 Сцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан Сцяг Вялікабрытаніі Гэры Пафет
Сцяг Вялікабрытаніі Олівер Тэрві
6 Сцяг Мексікі Серхіа Пэрэс
Сцяг Вялікабрытаніі Lotus F1 Team Lotus-Renault E21 Renault RS27-2013 P 7 Сцяг Фінляндыі Кімі Райканен Сцяг Італіі Давідэ Вальсэккі
Сцяг Бельгіі Жэром Д'Амброз'ё
Сцяг Францыі Нікаля Прост
8 Сцяг Францыі Раман Гражан
Сцяг Германіі Mercedes AMG Petronas F1 Team Mercedes F1 W04 Mercedes FO 108Z P 9 Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Новай Зеландыі Брэндан Хатлі
Сцяг Вялікабрытаніі Энтані Дэвідсан
Сцяг Іспаніі Даніэль Хункадэльджа
10 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан
Сцяг Швейцарыі Sauber F1 Team Sauber-Ferrari C32 Ferrari Type 056 P 11 Сцяг Германіі Ніка Хюлькенберг Сцяг Нідэрландаў Робін Фрайнс
12 Сцяг Мексікі Эстэбан Гуцьеррэс
Сцяг Індыі Sahara Force India F1 Team Force India-Mercedes VJM06 Mercedes FO 108Z P 14 Сцяг Германіі Адрыян Зуціл Сцяг Вялікабрытаніі Джэймс Россітэр
15 Сцяг Вялікабрытаніі Пол ды Рэста
Сцяг Вялікабрытаніі Williams F1 Team Williams-Renault FW35 Renault RS27-2013 P 16 Сцяг Венесуэлы Пастар Мальданада Сцяг Вялікабрытаніі Сьюзі Вольф
17 Сцяг Фінляндыі Вальтэры Ботас
Сцяг Італіі Scuderia Toro Rosso Toro Rosso-Ferrari STR8 Ferrari Type 056 P 18 Сцяг Францыі Жан-Эрык Вернь Сцяг Швейцарыі Себасцьен Буэмі
Сцяг Партугаліі Антоніў Фелікс да Кошта
19 Сцяг Аўстраліі Даніэль Рык'ярда
Сцяг Малайзіі Caterham F1 Team Caterham-Renault CT03 Renault RS27-2013 P 20 Сцяг Францыі Шарль Пік Сцяг ЗША Алегзандэр Росі
Сцяг Кітая Ма Цынь Хуа
Сцяг Іспаніі Серхіа Канамасас
21 Сцяг Нідэрландаў Г'еда ван дэр Гардэ
Сцяг Расіі Marussia F1 Team Marussia-Cosworth MR02 Cosworth CA2013 P 22 Сцяг Францыі Жуль Б'яншы Сцяг Венесуэлы Радольфа Гансалез
23 Сцяг Вялікабрытаніі Макс Чылтан

Змены з камандамі [правіць]

Каманда HRT F1 была выстаўлена на продаж у лістападзе 2012 сваім уладальнікам Thesan Capital. Гэта было вызвана неабходнасцю знайсці пакупніка да 30 лістапада, каб паспець заплаціць уступны ўнёсак за ўдзел у сезоне 2013. Thesan Capital не змаглі знайсці пакупніка ў час, і каманда была выключана са спісу ўдзельнікаў на 2013 год. Неўзабаве было паведамлена пра ліквідацыю каманды.

Змены ў спісе пілотаў [правіць]

Чэмпіён Свету 2008 года Льюіс Хэмілтан падпісаў кантракт з камандай Mercedes AMG Petronas F1 Team пасля таго, як сяміразовы чэмпіён свету Міхаэль Шумахер вырашыў скончыць сваю кар'еру ў Формуле-1. Кантракт з Хэмілтанам быў падпісаны на тры гады. На гэтым скончылася чатырнадцацігадовае супрацоўніцтва Хэмілтана з камандай McLaren Mercedes. Хэмілтан матываваў свой сыход з McLaren Mercedes жаданнем знайсці для сябе новы стымул. Ідэя знайсці перспектыўную каманду, якую можна пабудаваць вакол сябе дзеля паспяховага выніка, пераўзышла жаданне заставацца ў больш паспяховай камандзе.

Пасля сыходу Хэмілтана McLaren Mercedes выбрала Серхіа Пэрэса ў якасці напарніка для Джэнсана Батана. Пэрэс, як пілот, быў выгадаваны ў Акадэміі Феррары і з'яўляўся адным з прэтэндэнтаў на месца ў Scuderia Ferrari, як толькі месца аднаго з пілотаў зробіцца вольным. У сваіх завах з нагоды пераходу ў McLaren Mercedes Пэрэс прызнаўся, што хоць ён і вёў перамовы з Ferrari наконт будучай кар'еры ў гэтай камандзе, ён ніколі не ўспрымаў магчымасць выступлення за італьянскую каманду рэалістычна.

Ніка Хюлькенберг, не гледзячы на трохгадовую дамоўленнасць з Force India, падпісаную ў 2012 годзе, пакідае каманду, каб заняць вольнае месца ў Sauber. Напарнікам Хюльгенберга будзе былы тэст-пілот Sauber і ўдзельнік GP2 Series Эстэбан Гуцьеррэс. Пасля з'яўлення Хюлькенберга і Гуцьеррэса ў камандзе, свайго месца пазбавіўся японскі пілот Камуі Кабаясі, які да гэтага правёў за Sauber тры сезона ў якасці асноўнага пілота. Месца Хюлькенберга ў камандзе атрымаў нямецкі пілот Адрыян Зуціл, які ўжо выступаў за Force India ў сезонах 2008-2011 гадоў.

Williams замяніў Бруна Сенну на свайго тэст-пілота Вальтэры Ботаса. Дагэтуль, Ботас рэгулярна з'яўляўся за рулём балідаў Williams падчас пятнічных сэссій у сезоне 2012. Бруна Сенна сышоў у чэпіянат па гонках на цягавітасць.

Шарль Пік перайшоў з Marussia ў Caterham, дзе далучыўся да дэбютанта Формулы-1 Г'еда ван дэр Гардэ. У мінулым Пік і ван дэр Гардэ былі напарнікамі па выступленні за Barwa Addax у серыі GP2 пакуль Піка не забралі ў Marussia. Такім чынам Пік і ван дэр Гардэ замянілі Хейкі Кавалайнена і Віталя Пятрова на месцах асноўных пілотаў каманды Caterham.

Макс Чылтан, яшчэ адзін дэбютант Формулы-1, будзе выступаць у сезоне 2013 за каманду Marussia. Планавалася, што Чылтан далучыцца да нямецкага пілота каманды Ціма Глока, але апошні аб'явіў аб сваім рашэнні пакінуць Marussia. На месца Глока быў падпісаны уладальнік другога месца ў серыі GP2 2012 года Луіш Разія. Неўзабаве, спонсары Разіі прыпынілы выплаты камандзе з прапановай спыніць яго тэставыя сэсіі, што прывяло да скасавання кантракта луіша Разіі з Marussia праз 23 дні пасля яго падпісання. Месца Разіі заняў Жуль Б'яншы.

Разам з ліквідацыяй каманды HRT F1 свае месцы ў Формуле-1 згубілі Педра де ла Роза і Нараін Карцікеян. Де ла Роза пазней далучыўся да Ferrari ў якасці тэсціроўшчыка гоначнага сімулятара.

Каляндар [правіць]

Наступныя дзевятнаццаць гонак павінны быць праведзены ў сезоне 2013 паводле падпісаных пагадненнях. Уладальнік Формулы-1 Берні Эклстоўн не аднойчы падкрэсліваў, што дваццаць гонак у сезоне - гэта той ліміт, які дазволіць камандам і пілотам нармальна працаваць.

На Гран-Пры Вугоршчыны 2012 года Эклстоўн падцвердзіў, што каляндар 2013 года будзе складацца з 20 гонак. Папярэдні каляндар быў апублікаваны падчас Гран-Пры Сінгапура і зацверджаны Радай Сусветага Аўтаспорта FIA 28 верасня 2012 года.

Напачатку ў календары павінна было быць 20 гонак разам з дэбютным Гран-Пры Амерыкі, які планавалася правесці па вуліцах Нью-Ёрка і Уіхокена. Але неўзабаве Гран-Пры быў выдалены з календара, у якім засталося дзевятнаццаць гонак. У лютым 2013 Берні Эклстоўн аб'явіў аб немагчымасці знайсці замену для Гран-Пры Амерыкі. Такім чынам у спісе было пакінута 19 гонак.

Краіны, якія прымаюць этапы Гран-Пры ў 2013 годзе
Этап Афіцыйная назва гонкі[1] Гран-Пры Траса Дата
1 Rolex Australian Grand Prix Гран-Пры Аўстраліі Сцяг Аўстраліі Albert Park, Мельбурн 17 Сакавіка
2 Petronas Malaysia Grand Prix Гран-Пры Малайзіі Сцяг Малайзіі Sepang International Circuit, Куала-Лумпур 24 Сакавіка
3 UBS Chinese Grand Prix Гран-Пры Кітая Сцяг Кітая Shanghai International Circuit, Шанхай 14 Красавіка
4 Gulf Air Bahrain Grand Prix Гран-Пры Бахрэйна Сцяг Бахрэйна Bahrain International Circuit, Сахір 21 Красавіка
5 Gran Premio de España Гран-Пры Іспаніі Сцяг Іспаніі Circuit de Catalunya, Барселона 12 Траўня
6 Grand Prix de Monaco Гран-Пры Манака Сцяг Манака Circuit de Monaco, Монтэ-Карла 26 Траўня
7 Grand Prix du Canada Гран-Пры Канады Сцяг Канады Circuit Gilles Villeneuve, Манрэаль 9 Чэрвеня
8 British Grand Prix Гран-Пры Вялікабрытаніі Сцяг Вялікабрытаніі Silverstone Circuit, Сільверстоўн 30 Чэрвеня
9 Großer Preis von Deutschland Гран-Пры Германіі Сцяг Германіі Nürburgring, Нюрбург 7 Ліпеня
10 Magyar Nagydíj Гран-Пры Вугоршчыны Сцяг Венгрыі Hungaroring, Будапешт 28 Ліпеня
11 Shell Belgian Grand Prix Гран-Пры Бельгіі Сцяг Бельгіі Circuit de Spa-Francorchamps, Спа 25 Жніўня
12 Gran Premio d'Italia Гран-Пры Італіі Сцяг Італіі Autodromo Nazionale Monza, Монца 8 Верасня
13 Singapore Grand Prix Гран-Пры Сінгапура Сцяг Сінгапура Marina Bay Street Circuit, Marina Bay, Сінгапур 22 Верасня
14 Korean Grand Prix Гран-Пры Карэі Сцяг Рэспублікі Карэя Korea International Circuit, Ёнам 6 Кастрычніка
15 Japanese Grand Prix Гран-Пры Японіі Сцяг Японіі Suzuka Circuit, Сузука 13 Кастрычніка
16 Airtel Indian Grand Prix Гран-Пры Індыі Сцяг Індыі Buddh International Circuit, Вялікая Наіда 27 Кастрычніка
17 Etihad Airways Abu Dhabi Grand Prix Гран-Пры Абу-Дабі Сцяг ААЭ Yas Marina Circuit, Абу-Дабі 3 Лістапада
18 United States Grand Prix Гран-Пры ЗША Сцяг ЗША Circuit of the Americas, Осцін 17 Лістапада
19 Grande Prêmio do Brasil Гран-Пры Бразіліі Сцяг Бразіліі Autódromo José Carlos Pace, Сан-Паўлу 24 Лістапада

Змены ў календары [правіць]

Новыя гонкі і вяртанні гонак [правіць]

  • Nürburgring вяртаецца ў каляндар для таго, каб прыняць Гран-Пры Германіі згодна з дамоўленнасцю аб чаргаванні з Hockenheimring падпісанай у 2008 годзе. Апошні раз Nürburgring прымаў Гран-пры ў 2011 годзе.
  • Гран-Пры Іспаніі з 2013 года будзе чаргавацца паміж Circuit de Catalunya ў Барселоне і Valencia Street Circuit у Валенсіі у тым жа фармаце, як і Гран-Пры Германіі. Гран-Пры Еўропы, які праводзіўся ў апошнія гады на трасе ў Валенсіі будзе спынены. Першы іспанскі гран-пры ў новым фармаце прыме Барселонская траса.
  • У снежні 2012 года арганізатары Гран-Пры ЗША папрасілі змяніць дату правядзення гонкі 2013 года, каб пазбегнуць супадзення гонкі і матча па амерыканскім футболе, які прыме Осцін.

Патэнцыйныя гонкі [правіць]

  • У снежні 2012 года дырэктар юніёрскай каманды Red Bull Хельмут Марка агучыў чуткі аб магчымым вяртанні Гран-Пры Аўстрыі ў каляндар гонак на трасе ў Шпільберзе. Апошні раз траса, якая зараз мае назву Red Bull Ring, а раней больш вядомая, як A-1 Ring, прымала этап гран-пры ў 2003 годзе. З 2008 па 2011 год траса прайшла рэканструкцыю і рэбрэндынг, дзякуючы намаганням Red Bull Racing Team, і атрымала адпаведную ліцэнзію ад FIA, якая дазваляе трасе прымаць у сябе этапы па Формуле-1. Пасля таго, як Берні Эклстоўн аб'явіў, што ў сезоне 2013 года будзе толкі 19 этапаў, планы на вяртанне Аўстрыйскага Гран-Пры былі згорнутыя.
  • Сезон 2013 павінен быў зрабіцца дэбютным для Гран-Пры Амерыкі. Гонка павінна была прайсці па спланаванай Херманам Цільке гарадской трасе ў Нью-Джэрсі ў чэрвені 2013 года ў звязцы з Гран-Пры Канады. Але пасля таго, як для гонкі была пазначана дата, Берні Эклстоўн абвясціў аб скасаванні дамовы з арганізатармі гран-пры. Апошнія падцвердзілі факт пераносу гран-пры з 2013 на 2014 год.
  • Напачатку 2012 года прэзідэнт Аргенціны Крыстына Фернандэс дэ Кіршнер агучыла пажаданне аднавіць Гран-Пры Аргенціны. Для гонкі была прапанаваная гарадская траса ў Мар-дэль-Плата. У каляндар на 2013 год гран-пры не трапіў і яго будучыня застаецца нявызначанай.
  • Пасля падпісання спонсарскага пагаднення паміж Формулай-1 і авіякампаніяй Emirates Airlines было прапанавана правесці яшчэ адзін этап, трэці па ліку, у рэгіёне Персідскага заліва, каб давесці лік этапаў у сезоне да 20. Для правядзення этапа быў прапанаваны аўтадром у Дубаі. Аднак Берні Эклстоўн адмовіў гэтую ідэю па прычыне і так значнай прысутнасці Формулы-1 у дадзеным рэгіёне, дзякуючы Гран-Пры Бахрэйна і Гран-Пры Абу-Дабі.
  • У жніўні 2012 года з'явіліся чуткі аб перамовах па вяртанні Гран-Пры Францыі пасля чатырохгадовай адсутнасці. Кандыдатамі на правядзенне былі вызначаныя трасы Circuit Paul Ricard і Circuit de Nevers. Але по заканчэнні года стала вядома, што спроба вярнуць гран-пры аказалася няўдалай, з-за таго, што арганізатары не пагадзіліся па фінансавых пытаннях з адміністрацыяй Формулы-1.
  • Арганізатары Гран-Пры Турцыі спрабавалі весці перамовы наконт вяртання гран-пры, каб заняць месца Гран-Пры Амерыкі. Было паведамлена пра пачатак перамоў з Берні Эклстоўнам. Запыт грунтаваўся на фінансавай падтрымцы з боку Турэцкага Міністэрства Спорту, але апошняе аб'явіла аб немагчымасці выплаціць уступны ўнёсак.

Тэхнічныя змены [правіць]

Змены ў правілах [правіць]

Спартыўныя Рэгуляванні [правіць]

  • Пасля ліквідацыі каманды HRT, стартавая рашотка будзе скарочана да 22 пазіцый, што азначае змены ў працэсе кфаліфікацыі. Згодна з новымі правіламі, пасля першай кваліфікацыйнай сэссіі з удзелу выбываюць шэсць балідаў, пасля другой - таксама шэсць. Трэцяя сэссія застаецца без зменаў: дзесяць балідаў будуць змагацца за поўл-пазіцыю.
  • Змены таксама закранулі правілы карыстання сістэму зніжэння турбулентнасці (DRS). Падчас кфаліфікацый у сезоне 2012 пілотам дазвалялась карыстацца сістэмай DRS кожны час, калі гэта было патрэбна. З 2013 года, будуць уведзеныя абмежаванні на карыстанне DRS: з новага сезона уключаць DRS будзе магчыма толькі на спецыяльна адведзеных для гэтага зонах на трасе. Дадзеныя абмежаванні былі выкліканы імкненнем FIA падвысіць бяспеку падчас кваліфікацыйных заездаў. У сувязі з гэтым, FIA разгледзіць магчымасць дадання другой зоны DRS на кожнай трассе, дзе гэта будзе магчыма.
  • Практыка правядзення тэстаў у сярэдзіне сезона, якая была уведзена ў 2012, будзе спынена ў 2012 дзеля скарачэння выдаткаў.
  • Правіла "камендантцкай гадзіны", якое забараняла каманднаму персаналу наведваць боксы за 6 гадзін да пачатку першай сэссіі дня, будзе перагледжана. Плануецца знізіць колькасць так званых "джокераў" - магчымасцяў парушыць камендантцкую гадзіну - з чатырох да двух за год. Колькасць камендантцкіх гадзін плануецца павялічыць з шасці да васьмі.
  • Уступны ўнёсак на ўдзел у Чэмпіянацё павялічыцца. У мінулым годзе ён раўнаваўся €309,000 (US$396,637) для ўсіх каманд. З 2013 размер унёска будзе залежаць ад колькасці ачкоў, якія каманда набрала ў папярэднім чэмпіянаце. Усе каманды будуць плаціць базавы ўнёсак $500,000 (€389,525), плюс $5,000 (€3,895) за кожнае набранае ачко. Дзейныя ўладальнікі Кубка Канструктараў буць плаціць па іншаму тарыфу: $6,000 (€4,614) за кожнае набранае ачко. Такім чынам каманда Red Bull заплоціць за ўдзел у Чэмпіянаце $3,260,000 (€2.5 мільёны).

Тэхнічныя Рэгуляванні [правіць]

Мастацкае выяўленне адмысловай панэлі, якая схавае "качканос" (чырвоная).
  • Змены ў правілах у 2012 годзе прывялі да з'яўлення так званага "качканоса" - эфекта пярэдняга крыла, які напамінаў нос аднайменнай жывёлы. Новы дызайн выклікаў шмат крытычных выказванняў, а пілот Марк Уэбер увогуле назваў дызайн пачварным. Тэхнічная дэлегацыя FIA абвясціла, што да 2014 будуць выдадзеныя новыя рэгуляванні, якія прыбяруць эфект "качканоса". У сезоне 2013 года плануецца схаваць няўдалы нос баліда пад адмысловай панэллю, якая закрое сабой крытычную канструкцыю без аніякіх наступстваў для аэрадынамікі баліда
  • Сістэма двайнога DRS, якой да ліпеня 2012 года карысталіся Mercedes і Lotus, будзе забаронена. Двайны DRS уяўляў сабой прыладу, якая выкарыстоўвала шэраг каналаў уздоўж баліда з мэтай стварэння эфекта зрыва паветранага струменя на пярэднім крыле, калі задняе крыло было паднята. Такім чынам прыціскная сіла, якая з'яўляецца пры звычайных умовах, цалкам скасоўвалася, што дазваляла баліду дасягнуць вышэйшай хуткасці і палепшыць стабільнасць у хуткасных паваротах. Варта адзначыць, што забарона датычыцца сістэмы, распрацаванай менавіта Mercedes. Што тычыцца той жа сістэмы ад Lotus, то афіцынай заявы па дадзенаму пытанню не паступала.
  • Мінімальнае патрабаванне да вагі баліда павялічваецца да 642 кілаграмаў, што звязана з розніцай у вазе паміж гумамі 2012 і 2013 гадоў.

Вынікі і пазіцыі [правіць]

Гран-Пры [правіць]

Этап Гран-Пры Поўл-пазіцыя Найхутчэйшае кола Пераможца Канструктар Афіцыйны вынік
1 Гран-Пры Аўстраліі Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Сцяг Фінляндыі Кімі Райканен Сцяг Фінляндыі Кімі Райканен Сцяг Вялікабрытаніі Lotus-Renault Дэталі
2 Гран-Пры Малайзіі Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Сцяг Мексікі Серхіа Пэрэс Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Сцяг Аўстрыі Red Bull-Renault Дэталі
3 Гран-Пры Кітая Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса Сцяг Італіі Ferrari Дэталі
4 Гран-Пры Бахрэйна Сцяг Германіі Ніка Розберг Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль Сцяг Аўстрыі Red Bull-Renault Дэталі
5 Гран-Пры Іспаніі
6 Гран-Пры Манака
7 Гран-Пры Канады
8 Гран-Пры Вялікабрытаніі
9 Гран-Пры Германіі
10 Гран-Пры Вугоршчыны
11 Гран-Пры Бельгіі
12 Гран-Пры Італіі
13 Гран-Пры Сінгапура
14 Гран-Пры Карэі
15 Гран-Пры Японіі
16 Гран-Пры Індыі
17 Гран-Пры Абу-Дабі
18 Гран-Пры ЗША
19 Гран-Пры Бразіліі

Пазіцыі пілотаў [правіць]

Схема размеркавання ачкоў згодна з пазіцыяй у гонцы.

Месца ў гонцы  1-ае   2-ое   3-яе   4-ае   5-ае   6-ае   7-ае   8-ае   9-ае   10-ае 
Ачкі 25 18 15 12 10 8 6 4 2 1
Пазіцыя Пілот АЎС
Сцяг Аўстраліі
МАЛ
Сцяг Малайзіі
КІТ
Сцяг Кітая
БАХ
Сцяг Бахрэйна
ІСП
Сцяг Іспаніі
МАН
Сцяг Манака
КАН
Сцяг Канады
ВБР
Сцяг Вялікабрытаніі
ГЕР
Сцяг Германіі
ВУГ
Сцяг Венгрыі
БЕЛ
Сцяг Бельгіі
ІТА
Сцяг Італіі
СІН
Сцяг Сінгапура
КАР
Сцяг Рэспублікі Карэя
ЯП
Сцяг Японіі
ІНД
Сцяг Індыі
АБУ
Сцяг ААЭ
ЗША
Сцяг ЗША
БРА
Сцяг Бразіліі
Ачкі
1 Сцяг Германіі Себасцьян Фетэль 3 1 4 1 77
2 Сцяг Фінляндыі Кімі Райканен 1 7 2 2 67
3 Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан 5 3 3 5 50
4 Сцяг Іспаніі Фернанда Алонса 2 Ret 1 8 47
5 Сцяг Аўстраліі Марк Уэбер 6 2 Ret 7 32
6 Сцяг Бразіліі Феліпэ Маса 4 5 6 15 30
7 Сцяг Францыі Раман Гражан 10 6 9 3 26
8 Сцяг Вялікабрытаніі Пол ды Рэста 8 Ret 8 4 20
9 Сцяг Германіі Ніка Розберг Ret 4 Ret 9 14
10 Сцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан 9 17† 5 10 13
11 Сцяг Мексікі Серхіа Пэрэс 11 9 11 6 10
12 Сцяг Германіі Адрыян Зуціл 7 Ret Ret 13 6
13 Сцяг Аўстраліі Даніэль Рык'ярда Ret 18† 7 16 6
14 Сцяг Германіі Ніка Хюлькенберг DNS 8 10 12 5
15 Сцяг Францыі Жан-Эрык Вернь 12 10 12 Ret 1
16 Сцяг Фінляндыі Вальтэры Ботас 14 11 13 14 0
17 Сцяг Венесуэлы Пастар Мальданада Ret Ret 14 11 0
18 Сцяг Мексікі Эстэбан Гуцьеррэс 13 12 Ret 18 0
19 Сцяг Францыі Жуль Б'яншы 15 13 15 19 0
20 Сцяг Францыі Шарль Пік 16 14 16 17 0
21 Сцяг Нідэрландаў Г'еда ван дэр Гардэ 18 15 18 21 0
22 Сцяг Вялікабрытаніі Макс Чылтан 17 16 17 20 0
Пазіцыя Пілот АЎС
Сцяг Аўстраліі
МАЛ
Сцяг Малайзіі
КІТ
Сцяг Кітая
БАХ
Сцяг Бахрэйна
ІСП
Сцяг Іспаніі
МАН
Сцяг Манака
КАН
Сцяг Канады
ВБР
Сцяг Вялікабрытаніі
ГЕР
Сцяг Германіі
ВУГ
Сцяг Венгрыі
БЕЛ
Сцяг Бельгіі
ІТА
Сцяг Італіі
СІН
Сцяг Сінгапура
КАР
Сцяг Рэспублікі Карэя
ЯП
Сцяг Японіі
ІНД
Сцяг Індыі
АБУ
Сцяг ААЭ
ЗША
Сцяг ЗША
БРА
Сцяг Бразіліі
ачкі

Заўвагі:

  • † — Пілоты, якія не фінішавалі ў Гран-Пры, але былі класіфікаваныя, бо скончылі 90% дыстанцыі гонкі.
Легенда
Колер Вынік
Золата Пераможца
Срэбра 2-ое месца
Бронза 3-яе месца
Зялёны Фініш у ачках
Блакітны Фініш без ачкоў
Фініш без класіфікацыі (NC)
Фіялетавы Не фінішаваў (Ret)
Чырвоны Не кваліфікаваўся (DNQ)
Не прайшоў перадкваліфікацыю (DNPQ)
Чорны Дыскваліфікаваны (DSQ)
Белы Не Стартаваў (DNS)
Гонку адмянілі (C)
Светла-блакітны Удзельнічаў толькі ў практыцы (PO)
Пятнічны тэст-пілот (TD)
(з 2003 года)
Пусты Не практыкаваўся (DNP)
Выключаны (EX)
Не з'явіўся (DNA)

Паўтлусты шрыфт - Поўл-пазіцыя
Курсіў - Найхутчэйшае кола

Пазіцыі Канструктараў [правіць]

Пазіцыя Канструктар Нумар баліда Гран-Пры Ачкі
АЎС
Сцяг Аўстраліі
МАЛ
Сцяг Малайзіі
КІТ
Сцяг Кітая
БАХ
Сцяг Бахрэйна
ІСП
Сцяг Іспаніі
МАН
Сцяг Манака
КАН
Сцяг Канады
ВБР
Сцяг Вялікабрытаніі
ГЕР
Сцяг Германіі
ВУГ
Сцяг Венгрыі
БЕЛ
Сцяг Бельгіі
ІТА
Сцяг Італіі
СІН
Сцяг Сінгапура
КАР
Сцяг Рэспублікі Карэя
ЯП
Сцяг Японіі
ІНД
Сцяг Індыі
АБУ
Сцяг ААЭ
ЗША
Сцяг ЗША
БРА
Сцяг Бразіліі
1 Сцяг Аўстрыі Red BullRenault 1 3 1 4 1 109
2 6 2 Ret 7
2 Сцяг Вялікабрытаніі LotusRenault 7 1 7 2 2 93
8 10 6 9 3
3 Сцяг Італіі Ferrari 3 2 Ret 1 8 77
4 4 5 6 15
4 Сцяг Германіі Mercedes 9 Ret 4 Ret 9 64
10 5 3 3 5
5 Сцяг Індыі Force IndiaMercedes 14 8 Ret 8 4 26
15 7 Ret Ret 13
6 Сцяг Вялікабрытаніі McLarenMercedes 5 9 17† 5 10 23
6 11 9 11 6
7 Сцяг Італіі Toro RossoFerrari 18 12 10 12 Ret 7
19 Ret 18† 7 16
8 Сцяг Швейцарыі SauberFerrari 11 DNS 8 10 12 5
12 13 12 Ret 18
9 Сцяг Вялікабрытаніі WilliamsRenault 16 Ret Ret 14 11 0
17 14 11 13 14
10 Сцяг Расіі MarussiaCosworth 22 15 13 15 19 0
23 17 16 17 20
11 Сцяг Малайзіі CaterhamRenault 20 16 14 16 17 0
21 18 15 18 21
Пазіцыя Канструктар Нумар баліда АЎС
Сцяг Аўстраліі
МАЛ
Сцяг Малайзіі
КІТ
Сцяг Кітая
БАХ
Сцяг Бахрэйна
ІСП
Сцяг Іспаніі
МАН
Сцяг Манака
КАН
Сцяг Канады
ВБР
Сцяг Вялікабрытаніі
ГЕР
Сцяг Германіі
ВУГ
Сцяг Венгрыі
БЕЛ
Сцяг Бельгіі
ІТА
Сцяг Італіі
СІН
Сцяг Сінгапура
КАР
Сцяг Рэспублікі Карэя
ЯП
Сцяг Японіі
ІНД
Сцяг Індыі
АБУ
Сцяг ААЭ
ЗША
Сцяг ЗША
БРА
Сцяг Бразіліі
Ачкі
Гран-Пры

Заўвагі:

  • † — Пілоты, якія не фінішавалі ў Гран-Пры, але былі класіфікаваныя, бо скончылі 90% дыстанцыі гонкі.
Легенда
Колер Вынік
Золата Пераможца
Срэбра 2-ое месца
Бронза 3-яе месца
Зялёны Фініш у ачках
Блакітны Фініш без ачкоў
Фініш без класіфікацыі (NC)
Фіялетавы Не фінішаваў (Ret)
Чырвоны Не кваліфікаваўся (DNQ)
Не прайшоў перадкваліфікацыю (DNPQ)
Чорны Дыскваліфікаваны (DSQ)
Белы Не Стартаваў (DNS)
Гонку адмянілі (C)
Светла-блакітны Удзельнічаў толькі ў практыцы (PO)
Пятнічны тэст-пілот (TD)
(з 2003 года)
Пусты Не практыкаваўся (DNP)
Выключаны (EX)
Не з'явіўся (DNA)

Паўтлусты шрыфт - Поўл-пазіцыя
Курсіў - Найхутчэйшае кола

Зноскі

Шаблон:2013 год у маторных відах спорту