Сейвал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сейвал
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Balaenoptera borealis Lesson, 1828

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180526
NCBI  9768
EOL  328572
FW  70692

Сейвал, сайдавы кіт (Balaenoptera borealis) — млекакормячае сямейства паласацікавых падатрада бяззубых кітоў.

Пашыраны ў морах ад Арктыкі да Антарктыкі.

Даўжыня цела дарослых самцоў да 18,8 м, самак да 21 м, маса да 16 т, даўж. нованароджанага 4-5 м. Афарбоўка спіны ад сінявата-чорнай да чорна-шараватай, бруха — ад шэрай да белай. Паднябенне вузкае, белае ці ружовае; па яго баках 300—400 чорных пласцін кітовага вуса вышынёю да 80 см.

Корміцца ракападобнымі, галаваногімі малюскамі, чароднымі рыбамі, напр. сайдай (адсюль другая назва).

Нараджае 1 дзіцяня раз у 2 гады.

Промысел цалкам забаронены з 1986.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]