Секвоя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Секвоя вечназялёная
Coastal redwood.jpg
Секвоя ў нацыянальным парку Рэдвуд (ЗША)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sequoia sempervirens (D.Don) Endl.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   183434
IPNI   ???
TPL   ???

Секвоя вечназялёная (Sequoia sempervirens) — рэліктавы від дрэў сямейства кіпарысавых, адзіны від у родзе.

Вечназялёныя хваёвыя дрэвы з вуэкаканічнай кронай. Адносяцца да найвышэйшых дрэў (вышыня ствала 110—112 м, дыяметр 6—10 м). Жывуць больш за 3 тыс. гадоў. Ігліца лінейна-ланцэтная, размешчана грабеньчата. Шышкі амаль шарападобныя, даўжынёй 2—3 см. Насенне з доўгімі крыльцамі. Драўніна светла-чырвоная.

Трапляецца на заходнім узбярэжжы Паўночнай Амерыкі, у гарах Каліфорніі і Паўднёвага Арэгона (ЗША). Утварае парасткавыя лясы. У Еўропе і Азіі рэшткі секвоі выяўлены ў юрскіх і ніжнемелавых пластах.

Культывуецца, драўніна выкарыстоўваецца для падводных збудаванняў, мэблі і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарановіч І. Секвоя // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.