Селен

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Чорная, шэрая і чырвоная мадыфікацыі селену

Селен (лац.: Selenium) Seхімічны элемент VI групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 34; атамная маса 78,96. Адкрыты ў 1817 годзе Ё. Я. Берцэліусам.

Прыродны селен складаецца з 6 стабільных ізатопаў. Асноўны — 80Se (49,82 %). Мае некалькі алатрофных мадыфікацый. Устойлівая крышталічная мадыфікацыя — шэры («металічны») селен. Яго шчыльнасць 4807[1] кг/м³, тэмпература плаўлення 221 °C, тэмпература кіпення 685 °C. На паветры ўстойлівы. З'яўляецца тыповым паўправадніком.

Прыродныя крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Рассеяны ў прыродзе элемент. У зямной кары ўтрымліваецца каля 6×10-5 % па масе. Пастаянны спадарожнік серы. Не ўтварае ўласных мінералаў, а ўваходзіць у склад сульфідных мінералаў медзі, цынку, свінцу.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваецца для вырабу выпрамляльнікаў пераменнага току, вентыльных фотаэлементаў, у якасці люмінафораў у тэлевізійных, аптычных прыладах.

Акісляльнік і каталізатар арганічнага сінтэзу.

Адзін з важнейшых мікраэлементаў для разумовай дзейнасці чалавека.

Зноскі

  1. Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун — Мінск: Вышэйшая школа, 1979. — С. 310. — 416 с. — 30 000 экз.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 305. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун — Мінск: Вышэйшая школа, 1979. — С. 310. — 416 с. — 30 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]