Селеўк I Нікатар
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Селеўк I Нікатар Σέλευκος Α' Νικάτωρ |
||
| Селеўк I. Рымская копія з грэчаскага арыгінала, знойдзена ў Геркулануме |
||
|
||
|---|---|---|
| Пераемнік: | Антыёх I Сатэр | |
| Нараджэнне: | каля 358 да н.э. Еўропас, Македонія |
|
| Смерць: | верасень 281 да н.э. Лісімахія, Фракія |
|
| Бацька: | Антыёх | |
| Маці: | Лаадзіка | |
| Жонка: | 1. Апама 2. Стратоніка |
|
| Дзеці: | 1. Антыёх I Сатэр 2. Апама 3. Лаадзіка (ад першага шлюбу) 4. Філа (жонка Антыгона II Ганата) (ад другога шлюбу) |
|
Селеўк I Нікатар (між 358 і 354 — 280 да н.э.) — цар сірыйскі (321—280 да н.э.), сын Антыёха. Заснавальнік дзяржавы Селеўкідаў.
Вызначыўся як военачальнік у час індыйскага паходу Аляксандра Македонскага. Пасля смерці Аляксандра забраў сабе Вавілон і прасунуў межы дзяржавы да самай Індыі. Заснаваў сталіцу Селеўкію (311 да н.э.). Пры пераходзе праз Гелеспонт для захопу Фракіі і Македоніі быў забіты Пталамеем Кераўнам. Быў абагоўлены яшчэ пры жыцці.
Верагоднай выявай Селеўка Нікатара прызнаецца бронзавы бюст з вілы Пізонаў у Геркулануме (магчыма, гэта копія статуі аўтарства Арыстадэма, пра якую піша Пліній), згодна з выявамі Селеўка на манетах Антыёха I і Філатэра[1].
Зноскі
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
| Дыядохі Аляксандра Вялікага | |
|---|---|
|
|