Сельва
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Сельва ў Панаме. Выгляд з вышыні птушынага палёту.
Сельва (ісп.: selva ад лац.: silva — лес) — геаграфічны тэрмін, які ўжываецца для пазначэння вільготных трапічных лясоў (джунгляў) у Паўднёвай Амерыцы пераважна ў басейне ракі Амазонка, у такіх краінах, як Бразілія, Калумбія і г. д.
Сельва ўтвараецца на шырокіх нізінных участках сушы ва ўмовах сталага прэснаводнага ўвільгатнення, з той прычыны, што глеба сельвы вельмі бедная на мінеральныя рэчывы, вымываемыя трапічнымі дажджамі. У сельве часта назіраецца моцная забалочанасць. Раслінны і жывёльны свет адрозніваецца буйствам фарбаў і разнастайнасцю відаў раслін, птушак і сысуноў.
Галоўныя сельвы [правіць]
- Амазонская сельва, у Паўднёвай Амерыке
- Лакандонская сельва, у Мексіке
- Сельва Конга
- Сельва Папуа-Новая Гвінея
- Сельва Калімантана
- Сельва Дар'ена
- Сельва Чоко
- Сельва Цэнтральнай Амерыкі
- Сельва Мадагаскара
- Сельва Місанеры ці Параны, Аргенціна
- Сельва Санта-Дамінга
- Сельва Паранская Аргенціна, Парагвай і Бразілія
- Сельва Тукумана-Араненская ці Юнгас Аргенціны
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 308. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
- Галай И. П. География: термины и понятия: словарь для учащихся и абитуриентов / И. П. Галай, Е. И. Галай — Мінск: Белкартография, 2011. — С. 167. — 223 с. — 1000 экз. — ISBN 978-985-508-082-5.(руск.)
Спасылкі [правіць]
- Трапічныя лясы
- Comunidad Nativa de Queros Selva Perú Cusco
- Portal Selva Lluviosa (англ.).
- Кааліцыя краін дажджлівых сельваў (англ.).
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. Гэтую зацемку па магчымасці варта замяніць больш дакладнай. |
| Прыродныя зоны | |
|---|---|
| Сушы | Арктычная пустыня | Антарктычная пустыня | Тундра | Лесатундра | Іглічны лес — Тайга | Падтайга | Змяшаны лес | Лісцяны лес: шырокалісцевы лес і драбналістыя лясы | Лесастэп | Стэп | Паўпустыня | Пустыня | Савана | Субтрапічны лес | Дажджавы лес | Пераменна-вільготны лес | Вільготныя трапічныя лясы — Джунглі | Сухія трапічныя лясы — Каатынга | Вільготныя экватарыяльныя лясы: Сельва і Гілея | Альпійская | Субальпійская | Міжземнаморская | Вобласць вышыннай пояснасці | Прыбярэжныя і забалочаныя: плаўні, пойма, балоты, саланчакі, маршы |
| Сусветнага акіяна | Сажалка | Літаральная зона / Прыліўна-адліўная зона / Прыбярэжная зона | Мангравыя лясы | Лясы бурых водарасцяў | Каралавыя рыфы | Нерытычная зона | Кантынентальны шэльф | Пелагічная зона | Ложа акіяна | Упадзіны: жолаб і рыфт | Гідратэрмальныя крыніцы сярэдзінна-акіянічных хрыбтоў | Пакавы лёд |
| Біялогія — Геаграфія — Экалогія | |
