Сельджукі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта Сельджукскага султаната

Сельджу́кі (туркм.: Seljuklar, азерб.: Səlcuqlar, турэцк.: Selçuklular, узб.: Saljuqiylar, перс.: سلجوقیان Saljuqiyân, араб. والسلاجقة‎‎ Saljuq, as-Salājiqa) — галіна агуза-туркменскага племя кынык (гынык)[1][2][3], якая належала да цэнтральнаазіяцкіх цюркаў.

Імя атрымалі ад галоўнага правадыра сваёй арды, Сельджука, які пасяліўся, паводле падання, у 955 годзе ў Джэндзе на Сыр-Дар'і, што знаходзіўся на тэрыторыі сучаснага Казахстана; яго ўнукамі былі заваёўнікі Тагрул-бек і Чагры-бек. Адзінаўладнымі султанамі сельджукаў былі Тагрул-бек (1035, 1058—1063), сын Чагры-бека Алп-Арслан (1063—1072), Мелік-шах (1072—1092).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Каля сярэдзіны Х стагоддзя Сельджук перайшоў у Маверанахр, а адтуль — у нізоўі Сырдар'і разам «са сваім племем і падданымі», дзе прыняў іслам. Сельджук накіраваў у Бухару, на дапамогу саманідскаму кіраўніку Нуху ібн Мансуру, ваенны атрад пад камандаваннем свайго сына, Ісраіла. Дзякуючы гэтаму, саманідам удалося вярнуць сталіцу сваёй дзяржавы. У канцы Х стагоддзя Маверанахр быў заваяваны правадырамі цюркаў — караханідаў, якія ўварваліся сюды з Сямірэчча і Кашгара. Саманідская дзяржава, якая раздзіралася вострымі сацыяльнымі супярэчнасцямі, пала пад ударамі заваёўнікаў.

У першай траціне XI стагоддзя сельджукскае племянное аб'яднанне распалася на некалькі самастойных груповак. Першая з іх пад правадырствам Мусы, Даўда і Мухамада, засталася ў Маверанахры. Яны вандравалі ад Нурацінскіх гор да Харэзма. Другая групоўка апынулася ў раёне Балханскіх гор, у заходнім Прыкаспіі і ў Паўночным Харасане. Трэцяя групоўка патрапіла ў вобласці Гургана, Рэя і Ісфахана, у паўночна-заходнім Іране.

У 30-х гг. XI ст. сельджукі атрымалі на васальных умовах ад Газневідаў землі ў Харасане, але неўзабаве паўсталі супраць іх і ў 1040 г. атрымалі над імі перамогу пры Данданакане на тэрыторыі сучаснага Туркменістана. Паміж 1040 і 1050 гг. сельджукі на чале з Тагрул-бекам (1038—1063), захапілі Харэзм, амаль увесь Іран і Курдыстан. У 1055 г. быў захоплены Багдад і ўвесь Ірак. Пры Алп-Арслане (1063—1072) была заваявана Арменія[4] (1064) і здабыта перамога над візантыйцамі пры Манцыкерце (1071). Паміж 1071 і 1081 была заваявана Малая Азія і некаторыя іншыя тэрыторыі. Сваёй найбольшай палітычнай магутнасці дзяржава сельджукаў дасягнула пры султане Мелік-шаху (1072—1092). Пры ім былі падпарадкаваны Грузія і Караханідская дзяржава ў Сярэдняй Азіі[5].

Пасада везіра — сярэдневяковага «прэм'ер-міністра» — была найвышэйшай у імперыі Сельджукідаў. Везір адыгрываў вялікую ролю не толькі ў справах унутранага кіравання, але і правядзенні знешняй палітыкі дзяржавы. Самым выдатным сельджукскім везірам быў Абу Алі Хасан ібн Алі ат-Тусі (1017-1092), які насіў ганаровы тытул Нізам ал-Мульк. Гэту найважнейшую дзяржаўную пасаду на працягу дваццаці гадоў ён займаў і ў часы валадарання Малікшаха. Нізам ал-Мульк шмат чаго зрабіў для парадкавання і стабілізацыі бюракратычнага апарата імперыі. Да канца яго амаль трыццацігадовай дзяржаўнай дзейнасці завяршыўся галоўным чынам працэс фарміравання складанай і разгалінаванай сістэмы кіравання велізарнай імперыяй.

Ваенна-качавая знаць агузаў і іншых цюркскіх плямёнаў праяўляла цэнтрабежныя памкненні, а іранская грамадзянская бюракратыя была зацікаўлена ў існаванні моцнай цэнтральнай султанскай улады. Пры Мелік-шаху працягваўся працэс феадальнага драбнення. Былі створаны султанаты, у якіх кіравалі галіны дынастыі Сельджукідаў, толькі намінальна залежныя ад цэнтральнай улады («Вялікага Сельджука»):

Пасля першага крыжовага паходу (1096—1099) сельджукі страцілі Палесціну, Сірыю, прыбярэжныя вобласці Малой Азіі і Грузію. Пасля смерці Мелік-шаха феадальныя міжусобіцы ўскладніліся рухам ісмаілітаў. У 1118 дзяржава сельджукаў была падзелена паміж сынамі Мелік-шаха: Санджарам і Махмудам. Першаму дасталіся ўсходнія вобласці са сталіцай у Мерве, а другому — заходні Іран і Ірак (т.з. Іракскі Сельджукскі султанат, 1118—1194). Санджар (1118—1157) вёў барацьбу з буйнымі ўскраіннымі феадаламі, якія дамагаліся самастойнасці.

Разгром сельджукідаў каракітаямі ў 1141 г. у бітве ў Катванскім стэпе прывёў да канчатковага распаду іх дзяржавы і страты палітычных пазіцый у Сярэдняй Азіі. Пацярпеўшы паражэнне ад каракітаяў, Санджар страціў вярхоўную ўладу над Сярэдняй Азіяй (1141).

У 1153 агузы разрабавалі Мерв, Нішапур, Туе і іншыя гарады Харасана. Пасля смерці Санджара (1157) улада «Вялікіх Сельджукідаў» у Харасане спынілася. Трыццацігадовыя феадальныя міжусобіцы з Харэзмшахамі прывялі да таго, што сельджукі страцілі Харасан, Керман і заходні Іран. У Сельджукідаў захаваўся толькі Канійскі султанат[5].

Дынастыя Сельджукідаў[правіць | правіць зыходнік]

Сельджукіды — цюркская[6][7][8][9][10] дынастыя.

Галіны Сельджукаў (ці Сельджукідаў):

  1. Галоўная — нашчадкі Мелік-шаха — якая валадарыла ў цэнтры і на ўсходзе дзяржавы, але паступова саступала сваю тэрыторыю атабекам; султаны: Махмуд (10921094), яго брат Баркіярок (1092—1104), якія кіраваліся сваёй маці Туркан-хатун, сын Баркіярока Мелік-шах II (1105), трэці брат — Махамед I (11051118) і яго дзеці Махмуд II (1118—1131), Тагрул II (11311134) і Масуд (1134—1152), скінутыя 4-м сынам Мелік-шаха I — Санджарам Харасанскім (1097, 11191157); далей шэраг султанаў, якіх ставілі атабекі: Мелік-шах III (1152—1153), Махамед II (11531160), Салейман-шах (1160), Арслан ібн-Тагрул (1160—1177), Тагрул III ібн-Арслан (11771194), зрынутыя Пехлеванідамі; у Харасане пляменнік Санджара, Махмуд ібн-Махамед (11571162), быў зрынуты і аслеплены эмірам Мааядам.
  2. Керманская — нашчадства Алп-Арсланава брата Кавурда (забіты ў 1074 годзе за паўстанне) і яго сына Туран-шаха I, які быў залежны яшчэ пры Мелік-шаху I. Міралюбныя цары гэтай галіны далі Керману спакой да 1170 года, але затым тут пачаліся міжусобіцы, і ў 1198 годзе Керманам авалодалі харэзмійцы.
  3. Сірыйска-месапатамская — нашчадкі Тутуша Дамаскага (забіты 1095), дакладнага брата Мелік-шаха, але ворага Баркіярава. Міжусобіцы дзяцей Тутуша — Рыдвана Халебскага (пам. у 1114 г.) і Дакака Дамаскага (пам. у 1128 годзе) — загубілі дынастыю і дазволілі дробным эмірам набыць поўную самастойнасць.
  4. Малаазійская (інакш Іканійская) — нашчадкі Кутулмыша (стрыечнага брата Тагрул-бека) і яго сына Сулеймана (1081—1086): Кылыдж-Арслан I (1092—1107); яго сын, які ваяваў з Барбарусам, Кутбедзін (1190), Гіяседзін Кейхасроў I (1164—1211), які загінуў у вайне з Феадорам Ласкарысам; часова яго выгнаў Рукнедзін Сулейман (да 1204 г.); пераможца Ласкарыса і імп. Аляксея Кейкаус (12111219); сапернік Меліка-Ашрафа і Каміля Кейкабад (12191234); Кейхасроў II (12371244), які падпарадкаваўся манголам. Яго варагуючыя дзеці — рабалепны перад манголамі Ізедзін (да 1262 года) і Рукнедзін (да 1265) — зацвярджаліся манголамі то адначасова, то напераменку. Сын Рукнедзіна Кейхасроў III (1265—1284) забіты пры ільханідзе Аргуне, а сын Ізедзіна, апошні Сельджукід — Масуд II, загінуў у галечы каля 1309; па іншых вестках, ён скінуты ханам Газанам у 1295 годзе, а ў 1297 годзе Канійскі султанат перададзены Алаэдзіну II Кейкабаду III, лёс якога невядомы.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. В.Бартольд. Сочинения. Т.V. Работы по истории и филологии тюркских и монгольских народов (Тюрки. Двенадцать лекций по истории тюркских народов Средней Азии). М.: Наука (23 красавіка 1968). — «Пытанне пра дачыненні прадстаўнікоў улады да таго народа, з якога яны выйшлі, быў у дзяржаве нашчадкаў Сельджука яшчэ больш складаны, чым у дзяржаве Караханідаў. …І ўсёткі яны прызнавалі сябе не толькі агузамі, ці туркменамі, але і выхадцамі з роду кынык (такое вымаўленне прыведзена ў Махмуда Кашгарскага), аднаго з 24 (паводле Махмуда Кашгарскага з 22) агузскіх родаў…»
  2. Абу-л-Гази. Родословная туркмен. — «Імя старэйшага сына Тэнгіз-хана — Ігдыр, другі [сын] — Букдуз, трэці — Ава, чацвёрты — Кынык.»  Праверана 5 чэрвеня 2018.
  3. С.Атаниязов «Словарь туркменских этнонимов». Огузо-туркменское племя кынык (гынык) (руск.). г.Ашхабад, издательство «Ылым» (23 красавіка 1988). — «ГЫНЫК — сярэдневяковае агузска-туркменскае племя. У крыніцах яно лічыцца антрапаэтнонімам, г.зн. імем сына Дэнгіз-хана, унука Агуз-хана. Сэнс яго, паводле Рашыд-ад-Дзіна, «ва ўсякім месцы, дзе б ні быў, будзе шанаваны» (МИТТ (Материалы по истории Туркменистана и туркмен) — Т.1 — с.50), паводле Абулгазі «славуты» (Абулгази, 1906, с.25-26) і «шаноўны» (Кононов, «Родословная», с.53), паводле Салар Баба і Языджы-аглы «дзе б ён ні быў, будзе дарагі» (Салар Баба, с.53; Мухаммедова, 1973, с.19, Языджы-оглы). В.У.Махпіраў тлумачыць значэнне этноніма як «руплівы», «накіраваны», г.зн. «моцны», «надзвычайны» (Махпиров, с.44).»  Праверана 7 чэрвеня 2018.
  4. Armenia — артыкул з Энцыклапедыі Брытаніка:
  5. а б в Сельджуки // Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1969—1978.
  6. Hottinger, Arnold, The Arabs, (University of California Press, 1963), 90; «..and for these Turko-persian Seljuks who now ruled the largest Islamic state…»
  7. Grousset, Rene, The Empire of the Steppes, (Rutgers University Press, 1991), 161,164; «..renewed the Seljuk attempt to found a great Turko-Persian empire in eastern Iran..», «It is to be noted that the Seljuks, those Turkomans who became sultans of Persia, did not Turkify Persia-no doubt because they did not wish to do so. On the contrary, it was they who voluntarily became Persians and who, in the manner of the great old Sassanid kings, strove to protect the Iranian populations from the plundering of Ghuzz bands and save Iranian culture from the Turkoman menace.»
  8. Nishapuri, Zahir al-Din Nishapuri (2001), "The History of the Seljuq Turks from the Jami’ al-Tawarikh: An Ilkhanid Adaptation of the Saljuq-nama of Zahir al-Din Nishapuri, " Partial tr. K.A. Luther, ed. C.E. Bosworth, Richmond, UK. K.A. Luther: «… the Turks were illiteratre and uncultivated when they arrived in Khurasan and had to depend on Iranian scribes, poets, jurists and theologians to man the institution of the Empire»(pg 9)
    • Jackson, P. (2002). «Review: The History of the Seljuq Turks: The History of the Seljuq Turks». Journal of Islamic Studies 2002 13(1):75-76; doi:10.1093/jis/13.1.75.Oxford Centre for Islamic Studies.
    • Bosworth, C. E. (2001). «Notes on Some Turkish Names» in Abu 'l-Fadl Bayhaqi’s Tarikh-i Mas’udi. Oriens, Vol. 36, 2001 (2001), pp. 299—313.
    • Dani, A. H., Masson, V. M. (Eds), Asimova, M. S. (Eds), Litvinsky, B. A. (Eds), Boaworth, C. E. (Eds). (1999). History of Civilizations of Central Asia. Motilal Banarsidass Publishers (Pvt. Ltd).
    • Hancock, I. (2006). On Romani Origins and Identity. The Romani Archives and Documentation Center. The University of Texas at Austin.
    • Asimov, M. S., Bosworth, C. E. (eds.). (1998). History of Civilizations of Central Asia, Vol. IV: The Age of Achievement: AD 750 to the End of the Fifteenth Century, Part One: The Historical, Social and Economic Setting. Multiple History Series. Paris: UNESCO Publishing.
  9. * Josef W. Meri, Medieval Islamic Civilization: An Encyclopedia, Routledge, 2005, p. 399
    • Michael Mandelbaum, Central Asia and the World, Council on Foreign Relations (May 1994), p. 79
    • Jonathan Dewald, Europe 1450 to 1789: Encyclopedia of the Early Modern World, Charles Scribner’s Sons, 2004, p. 24: «Turcoman armies coming from the East had driven the Byzantines out of much of Asia Minor and established the Persianized sultanate of the Seljuks.»
    • Ram Rahul. March of Central Asia, Indus Publishing, page 124.
    • C.E. Bosworth, «Turkish expansion towards the west», in UNESCO History of Humanity, Volume IV, 2000.
    • Mehmed Fuad Koprulu, Early Mystics in Turkish Literature, Translated by Gary Leiser and Robert Dankoff, Routledge, 2006, pg 149.
    • O.Özgündenli, «Persian Manuscripts in Ottoman and Modern Turkish Libraries», Encyclopaedia Iranica, Online Edition, (LINK Архівавана 22 студзеня 2012.)
    • Encyclopaedia Britannica, «Seljuq», Online Edition, (LINK)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Агаджанов С. Г. Государство Сельджукидов и Средняя Азия в XI—XII вв. — «Наука». — М. 1991.
  • Тамара Т. Райс. Сельджуки. — М. 2004.
  • Гусейнов Р. А. Сельджукская военная организация // Палестинский сборник. № 17(80). Л. 1967.
  • Гусейнов Р. А. Из истории отношений Византии с сельджуками // Там же. № 23(86). Л. 1971.
  • Заходер Б. Н. Хорасан и образование государства сельджуков // Вопросы истории. 1945. № 5—6.
  • Сельджуки // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 308—309. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).