Семінар TEJO

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Семінар TEJO — семінар, які праводзіцца Сусветнай моладзевай арганізацыяй эсперантыстаў, на якім абмяркоўваюцца актуальныя тэмы. Працоўнай мовай з’яўляецца эсперанта.

Зрэдку семінары адбываюцца таксама з удзелам арганізацый, не звязаных з эсперанта-рухам. Тады яны становяцца двухмоўнымі з выкарыстаннем звычайна англійскай мовы як дадатковай.

Дзякуючы семінарам TEJO быў створаны шэраг эфектыўных праектаў:

  • Lernu! — галоўны партал у інтэрнэце для вывучэння эсперанта;
  • Lingva Prismo — сайт аб моўнай разнастайнасці з інфармацыяй пра розныя мовы і алфавіты, якія выкарыстоўваюцца ў свеце;
  • Interkulturo — праект культурнага абмену паміж групамі, раскіданымі па ўсяму свету.
Дата Месца Тэма
1992-10-30/03 Турын Што па-за эканомікай — магчымыя альтэрнатыўныя змены ў чалавечых адносінах
1993-04-30/04 Пула Міжземнае мора: канфлікт ці аб’яднанне
1994-05-01-08 Страсбург Праз межы Еўропы — еўрапейскі ўнёсак у сённяшні свет
1994-10-29/04 Кутна-Гора Еўропа рэгіёнаў / Рэгіянальнае супрацоўніцтва ў Еўропе — рухавік еўрапейскага інтэграцыйнага працэсу
1995-04-29/07 Будапешт Меншасці Еўропы
1996-03-16/23 Бохербой Лёгка крочыць па зямлі
1996-10-26/02 Люблін Моладзь без меж — дзейнасць для міжнароднага паразумення
1997-04-27/04 Будапешт Інфармаванне
1997-10-04/11 Ла-Шо-дэ-Фон Адукацыя да міру
1998-04-25/02 Віторыя Правы чалавека пад прыгнётам
1998-10-11/18 Будапешт Моўныя правы — моўная палітыка
1999-04-25/02 Турын Мясцовыя культуры ў глабальным свеце
1999-10-24/31 Страсбург Інтэрнацыяналізм і нацыяналізм — канфліктныя ці ўзаемадапаўняльныя ідэі?
2000-09-01/08 Варна Балканская моладзевая дзейнасць для культуры міру
2001-03-25/01 Будапешт Моўная вясёлка — мост да культурных скарбаў
2002-03-10/17 Літва Актыўнае грамадзянства
2002-05-?? Югаславія Эсперанта@Інтэрнэт
2002-10-06/13 Страсбург Правы чалавека пад штодзённым разглядам
2004-10-03/10 Страсбург Планаванне праектаў
2006-10-28/03 Брусэль Камунікацыя пра моўныя правы ў інтэграванай Еўропе

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]