Сем вольных мастацтваў
«Сем вольных мастацтваў» (лац.: Septem artes liberales, ingenuae, bonae): навучальныя прадметы («навукі») у сярэднявечнай школе і на падрыхтоўчых («артыстычных») факультэтах універсітэтаў.
У лік сямі вольных мастацтваў уваходзілі: граматыка, рыторыка, дыялектыка (1-ы цыкл, трывіум) і арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка (2-і цыкл, квадрывіум).
Як сістэма ведаў, «сем мастацтваў» склаліся ў антычны перыяд. Такія заняткі лічыліся вартымі таго, каб іх практыкаваў свабодны чалавек (у адрозненне ад іншых, якія павінны выконваць рабы). У Сярэднявеччы выкладанне сямі вольных мастацтваў мела багаслоўскі ўхіл, у канцы Сярэднявечча і ў эпоху Адраджэння — свецкі. Сістэму сямі вольных мастацтваў замяніла сістэма класічнай адукацыі.
Мнеманічны лацінскі вершык пералічвае і апісвае вольныя мастацтвы:
Gramm, loquitur, Dial. vera docet, Rhet. verba colorat.
Mus. canit, numerat Arith., Geom. ponderat, Ast. colit astra.
Літаратура [правіць]
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 9. Рабкор — Сочы / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел. Сав. Эн., 1973. — 640 с.: іл., карты. С.479,480.
- Сем вольных мастацтваў // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
| Сем вольных мастацтваў | |
|---|---|
| Трывіум | Граматыка · Рыторыка · Дыялектыка (Логіка) |
| Квадрывіум | Арыфметыка · Геаметрыя · Астраномія · Музыка |