Сенненскі павет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сенненскі павет
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у Магілёўская губерня
Адміністрацыйны цэнтр Сянно
Дата ўтварэння 1777
Дата скасавання 15 лютага 1923
Насельніцтва (1897) 219 000[1]
Плошча 4 268,8 вёрст²
Сенненскі павет на карце

Се́нненскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Магілёўскай, Беларускай і Віцебскай губерняў Расійскай Імперыі на тэрыторыі сучаснай Беларусі з канца XVII ст. да пачатку 1923 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Сянно.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны ў 22 ліпеня 1777 г. у складзе Аршанскай правінцыі, з 22 сакавіка 1777 г. Магілёўскай губерні (1778 г. губерня ператворана ў намесніцтва). У 1795 г. у склад павета перададзена частка тэрыторыі з мястэчкамі Лукомль і Чарэя, далучаныя ў выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай. 12 снежня 1796 г. пры скасаванні Магілёўскага намесніцтва павет увайшоў у склад новаўтворанай Беларускай губерні. З 27 лютага 1802 г. Сенненскі павет зноў у складзе Магілёўскай губерні. У 1861 г. да павета далучана частка скасаванага Копыскага павета.

У студзені 1906 г. у асобных маёнтках павета прайшлі забастоўкі падзёншчыкаў, занятых абмалотам збожжа і лесанарыхтоўкамі[2].

11 ліпеня 1919 г. Магілёўская губерня была скасаваная, а Сенненскі павет быў перададзены ў склад Віцебскай губерні. 15 лютага 1923 г. павет быў скасаваны, а яго воласці былі перададзеныя Аршанскаму, Віцебскаму і Бачэйкаўскаму паветам.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць насельніцтва:

  • 1861 г. — 65 825 чалавек,
  • 1864 г. — 85 500 чалавек,
  • 1889 г. — 110 600 чалавек,
  • 1897 г. — 161 652 чалавек,
  • 1905 г. — 190 848 чалавек.

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 1907 год Сенненскі павет налічваў больш за 1800 населенных пунктаў:

Найбуйнейшыя землеўладальнікі: Славінскія, Свяцкія, Машчынскія, Гаеўскія, Храптовічы, Бржастоўскія.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У 1913 годзе ў склад павета ўваходзіла 15 валасцей:

Воласць Валасны цэнтр
Абчужская м. Абчуга
Астроўненская м. Астроўна
Бобрская м. Бобр
Высокагарадзецкая c. Высокі Гарадзец
Замоцкая с. Замачак
Зарэчна-Талачынская м. Талачын Зарэчны
Какоўчынская с. Какоўчына
Латыгаўская в. Кішкі
Лісічынская с. Лісічына
Лукомльская м. Лукомль
Машканская в. Машканы
Пустынская с. Пустынкі
Расненская с. Расна
Ульянавіцкая с. Ульянавічы
Чарэйская м. Чарэя

Ураднікі павета[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя і ахова здароўя[правіць | правіць зыходнік]

Па дадзеных на 1883 г., Сенненскі павет меў 2 школы і 17 народных вучылішч, у якіх навучалася 637 вучняў. Бальніцы працавалі ў Бабры, Машканах, Нямойце, Сянне. Аптэкі існавалі ў Сянне і Чарэі. [4]

Зноскі

  1. Першы Усеагульны перапіс насельніцтва Расійскай імперыі 1897 года. Магілёўская губерня
  2. Гісторыя сялянства Беларусі са старажытных часоў да нашых дзен: У 3 т. / З. Е. Абезгауз, Х. Ю. Бейлькін, А. Р. Бухавец [і інш.]; НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; Галоўная рэдкал.: М, С. Сташкевіч (старшыня) і інш.; Рэд. тома В. П. Панюціч. Т. 2: Ад рэформы 1861 г. да сакавіка 1917 г. — Мн.: Беларуская навука, 2002. — 550,[1] с. — С. 332. — ISBN 985-08-0506-4. Са спасылкай на: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. 1430, воп. 2, спр. 721, арк. 5—6; спр. 942, арк. 4; Могилевский голос. — 1906. — 15, 16 января, 12 февраля.
  3. Сеннескі павет на сайце Radzima.net
  4. Сеннескі павет на сайце Radzima.net

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]