Сент-Джэймскі парк

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Сент-Джэймскі парк (St. James’s Park) — каралеўскі парк у Вэстмінстэры, які пачынае «зялёны пояс» у цэнтры Лондана, які цягнецца адсюль на захад праз Грын-парк і Гайд-парк да Кенсінгтонскіх садоў. З поўначы на парк выходзіць Сент-Джэймскі палац, з захаду — Букінгемскі палац, з усходу — Міністэрства замежных спраў.

Сент-Джэймскі парк лічыцца найстарэйшым у Лондане. Як і бліжэйшы палац, ён нарачоны ў памяць аб багадзельні ў імя Св. Якава (Джэймса), якая калісьці стаяла тут. У казну яго набыў (у кардынала Уолсі) кароль Генрых VIII. Прайшло шмат гадоў, перш чым Якаў I Сцюарт загадаў асушыць балоты і размясціў тут звярынец з дзіўнымі жывёламі — вярблюдамі, кракадзіламі і сланом.

Карл II, які прыехаў з Францыі пасля рэстаўрацыі манархіі перарабіў парк на манер версальскіх садоў і праклаў канал. Прынц-рэгент, палічыўшы такі дызайн старамодным, напачатку XIX стагоддзя загадаў Джону Нэшу насадзіць дрэваў, а канал ператварыць у сажалку. У такім выглядзе парк і дайшоў да нашых дзён. На поўнач ад яго быў пракладзены для ўрачыстых працэсій асаблівы праспект — Мэл.

Каардынаты: 51°30′06″ пн. ш. 0°07′55″ з. д. / 51.501667° пн. ш. 0.131944° з. д. (G) (O) (Я)