Сенусія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сенусія (або Сенусі) — мусульманскі суфійскі рэлігійна-палітычны ордэн (братэрства, тарыкат) у Лівіі і Судане, заснаваны ў Мецы у 1837 годзе Вялікім Сенусі, Мухамедам ібн Алі ас-Сенусі, і нацэлены на пераадоленне заняпаду ісламскай думкі і духоўнасці і паслаблення мусульманскага палітычнага адзінства. Ён апынуўся пад уплывам руху Салафія, да якога ён далучыў вучэнні з розных суфійскай ордэнаў. З 1902 па 1913 ордэн змагаўся супраць французскай экспансіі ў Сахары, і італьянскай каланізацыяй Лівіі, распачатай ў 1911 годзе. Унук Вялікага Сенусі, Ідрыс I, стаў каралём Лівіі ў 1951 годзе. У 1969 кароль Ідрыс I быў зрынуты падчас ваеннага перавароту на чале з палкоўнікам Муамарам Кадафі. Па некаторых дадзеных трэць насельніцтва Лівіі звязана з ордэнам Сенусі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]