Сеніца (Славакія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сеніца, Славакія)
Горад
Сеніца
Senica
Герб[d]
Герб[d]
Плошча Вызвалення
Плошча Вызвалення
Краіна
Край
Раён
Каардынаты
Кіраўнік
Марцін Джачоўскі
Заснаваны
1217
Першая згадка
Плошча
50,29 км²
Вышыня цэнтра
208 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
20 860 чалавек (2005)
Шчыльнасць
415 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+421-34
Паштовы індэкс
905 01
Аўтамабільны код
SE
Афіцыйны сайт
Сеніца на карце Славакіі
Сеніца (Славакія) (Славакія)
Сеніца (Славакія)

Сеніца (славацк.: Senica, ням.: Senitz, венг.: Szenice) — горад у раёне Сеніца Трнаўскага края заходняй Славакіі, размешчаны на рацэ Міява на поўначы Загорскай нізіны побач з Малымі Карпатамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя людзі з’явіліся ў ваколіцах горада яшчэ ў часы палеаліту. У прыгарадзе Сеніцы — Чачове былі знойдзены сляды стаянкі паляўнічых на мамантаў. У Сеніце-Кунаве знойдзена вялікая колькасць працоўнае зброі часоў неаліту. Акрамя таго ў Сеніцы знойдзены сляды кельцкіх і раннеславянскіх паселішчаў.

У XI стагоддзі Сеніца была ўключана ў Галіцкі камітат Венгерскага каралеўства. Упершыню горад згадваецца ў 1256 годзе. З тых часоў належаў розным дваранскім родам. У XVII стагоддзі горад пацярпеў ад турэцкіх войнаў, антыгабсбургскіх паўстанняў, рэфармацыі і контррэфармацыі. У 1746 годзе Сеніца стаў цэнтрам аднаго з раёнаў Нітранскага княства[1].

З 1918 года ў складзе Чэхаславакіі. Тут пачынаюць засноўвацца шматлікія прадпрыемствы, дзякуючы якім Сеніца становіцца прамысловым цэнтрам Паўночнага Загор’я.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу 2001 года колькасць насельніцтва горада налічвае 21 253 чалавекі. Нацыянальны склад: 96,40 % — славакі, 1,56 % — чэхі, 0,84 % — цыгане і 0,14; — венгры[2].

Рэлігійны склад: 47,28 % — рыма-каталікі, 31,18 % — людзі без прыналежнасці да рэлігіі і 17,03 % — лютэране[2].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Фарны касцёл
  • Лютэранская кірха

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Mesto Senica — oficiálne stránky mesta
  2. а б Архіўная копія(недаступная спасылка). Statistical Office of the Slovak republic. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2007. Праверана 27 кастрычніка 2014.
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Skgo.org. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2007. Праверана 27 кастрычніка 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]