Сен-Жэрменскі мірны дагавор, 1919

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сент-Жэрменскі мірны дагавор
Падпісаны
- месца
10 верасня 1919
Сент-Жэрмен, Францыя
Набыў моц
- умовы
10 верасня 1919
Ратыфікацыя Аўстра-Венгрыяй і краінамі, якія ад яе ўтварыліся, і чатырма галоўнымі саюзнымі дзяржавамі
Падпісаны Аўстра-Венгрыя Аўстра-Венгрыя

Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Flag of Hungary (1867-1918).svg Каралеўства Венгрыя
Італія Італія
Flag of Poland.svg Польшча
US flag 48 stars.svg ЗША
Францыя Францыя
Flag of Czechoslovakia.svg Чэхаславакія
Югаславія Каралеўства СХС

Месца захоўвання Францыя
Мовы французская, англійская

Сен-Жэрменскі мірны дагавор — мірны дагавор, падпісаны ў Сен-Жэрменскім палацы па выніках Першай сусветнай вайны паміж краінамі Антанты і новаўтворанай рэспублікай Аўстрыя.

Умовы дагавора[правіць | правіць зыходнік]

Сен-Жэрменскі палац, у якім адбылося падпісанне дагавора

З прычыны распаду Аўстра-Венгрыі мірнае ўрэгуляванне з яе дзвюма часткамі ажыццяўлялася пасродкам падпісання з імі асобных дагавораў. Пагадненне з Аўстрыяй было падпісана 10 верасня 1919 года ў парыжскім прадмесці Сен-Жэрмен-ан-Ле. Аўстрыя прызнала аддзяленне ад яе Венгрыі, Чэхаславакіі, часткі польскіх тэрыторый, таксама пагадзілася на тэрытарыяльныя саступкі на карысць Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў і Румыніі. Да Польшчы была далучана Заходняя Галіцыя, да Чэхаславакіі — Закарпацкая Украіна. Трансільванія і частка Баната, якія ўваходзілі раней у склад Аўстра-Венгрыі, былі перададзены Румыніі. Румыніі была перададзена і Букавіна. Аўстрыя таксама страціла Паўднёвы Ціроль і Істрыю, якія адыходзілі да Італіі. Да таго ж Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў атрымала ад Аўстрыі Далмацыю, часткі Заходняй Крайны, Карынтыі і Штырыі.

Акрамя ўсяго іншага Аўстрыя пазбавілася ваеннага і гандлёвага флоту ў Адрыятыцы і на Дунаі, абавязалася выплаціць рэпарацыі пераможцам і згаджалася на бесперашкодны транзіт любых грузаў саюзнікаў праз сваю тэрыторыю. Ваенныя артыкулы дагавора забаранялі Аўстрыі мець пастаянную армію.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Киган Д. Первая мировая война. — Москва., 2004

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]