Сербскае царства

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сербскае царства
сербск.: Српско Царство

Flag of Serbia 1281.svg
1346 – 1371


Grb Lazarevic.png
 
Balsic small COA.jpg
 
Mrnjavcevic small COA.jpg
 
Grb Nemanjica mini transparent.png
 
Brankovic small COA.jpg
 
Flag of None.svg
Supposed Serbian Empire flag.svg
Сцяг
Dusanova Srbija200.jpg
Сербскае царства пры Стэфане Душане, 1350
Сталіца Скоп'е і Прызрэн
Мова Сербская
Рэлігія Сербская праваслаўная царква
Форма кіравання манархія
Дынастыя Няманічы
Цар сербаў і грэкаў
 - 1346—1355 Стэфан Ураш IV Душан
 - 1355—1371 Стэфан Ураш V

СЕРБСКАЕ ЦАРСТВА, (сербск.: Српско Царства, Srpsko Carstvo) — сербска-грэчаскае царства, Душанава царства — эпоха ў развіцці сербскай дзяржавы, калі яна дасягнула сваёй найвялікшай магутнасці і пашырыла свае межы да максімальных за ўсю гісторыю. Эпоха гэтая звычайна вызначаецца ад каранавання сербскага караля Стэфана Душана царскім тытулам да паражэння сербскіх войскаў на рацэ Марыце, г. з. з 1346 па 1371 год. Сербскае царства было адным з самых магутных дзяржаў Еўропы свайго часу.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

6 студзеня 1322 года Стэфан III, пасля названы Дзечанскім, пасля смерці свайго бацькі Мілуціна, які перамог у грамадзянскай вайне іншых прэтэндэнтаў на сербскі пасад, быў каранаваны «богаданным вянком каралеўства сербскага». У 1325 г. ён ажаніўся з Марыяй Палеолаг, дачкою візантыйскага пангіперсеваста Іаана, пляменніка імператара Андроніка II. У барацьбе апошняга з яго ўнукам Андронікам III Стэфан заняў бок свайго цесця, і, нягледзячы на яго паражэнне, набыў Вялес, Парасек і некалькі гарадоў у Македоніі.

У выніку войн з Дуброўнікам Стэфан атрымаў Стогн, Пелешац, а таксама, верагодна, частку Хума.

Нарастаючая сіла Сербіі аб'яднала супраць яе балгарскага цара Міхаіла і Андроніка III. У 1330 г. балгарскае войска было пабіта ў бітве пад Велбуждам: Міхаіл загінуў, а Андронік, які ішоў на падмогу, пры вестцы аб гэтым вярнуў свае войскі дадому.

Аднак перамір'е з Візантыяй настроіла супраць Стэфана значную частку сербскай шляхты, якая лічыла гэта вынікам падкопаў каралевы-візантыйкі. Апошняя ўпарта настойвала, каб спадчыннікам Сербіі быў не старэйшы сын Стэфана — Душан (Стэфан Душан), а іншы — Сініша.

Каралевіч Душан і шляхта Зэты вырашылі, што пара пакончыць з уладай караля Стэфана. Іх намерам спрыяў пераварот у Балгарыі, у выніку якога царом там стаў Ян Аляксандр, ізноў стаў пагражаць Сербіі. Неўзабаве Душан пры дапамозе зэцкай шляхты лёгка зрынуў свайго бацьку і 8 верасня 1331 года каранаваўся як кароль Сербіі; зрынуты бацька яго памёр у зняволенні ў лістападзе.

Душан неўзабаве ажаніўся з Аленаю, сястрою балгарскага цара Яна Аляксандра. Шмат у чым дзякуючы гэтаму шлюбу адносіны паміж Сербіяй і Балгарыяй падчас кіравання Душана заставаліся дружалюбнымі.

У тым жа годзе Душан быў урачыста сустрэты жыхарамі Дуброўніка. Праз два года яны атрымалі ад яго ўзбярэжжа Далмацыі ад Стогна да Дуброўніка.

Неўзабаве малады сербскі кароль напаў на Візантыю і заняў амаль усю Македонію, гарады Прылеп, Ахрыд, Кастур і Струміцу (толькі Солунь вытрымала аблогу і засталася за Візантыяй). Мірны дагавор 1334 года замацаваў новыя межы.

У 13361340 гг. Душан захапіў вялікую частку Албаніі і пашырыў сваю дзяржаву да Яніны. К 1345 г. пад яго ўладай была ўся Македонія (акрамя Солуні), Албанія і Эпір.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стэфан Душан, сербскі цар (13461355)

Стэфан Душан быў урачыста каранаваны ў Скоп'е 16 красавіка 1346 года з тытулам «Цар і самадзержац сербаў і грэкаў», а яго сын Ураш быў абвешчаны каралём Сербіі. З тае прычыны, што каранаваць цара мог толькі патрыярх, сербскі сінод перш за ўсё ўзвёў архіепіскапа Іаанікія ў патрыярхі. Пры дапамозе балгарскага патрыярха Сімеона і ахрыдскага архіепіскапа Мікалая той і правёў каранаванне.

Заваяванні Душана[правіць | правіць зыходнік]

Войны і захопы Стэфана Душана ніколі не спыняліся. Да канца 1348 года ён заняў Этолію, Акарнанію і Фесалію. У 1349 г. пайшоў на Боснію, але Хум узяць не змог, хоць і спустошыў некаторыя баснійскія вобласці.

У пачатку 1350-х Душан зрушыўся на поўнач. Пасля сутыкненняў з венгерскім каралём Лаёшам ён заняў Мачву і Бялград (1353).

У 1352 г. адбылася першая бітва на Марыце, калі ўпершыню сербскім і балгарскім войскам прыйшлося сысціся з туркамі. Нават паражэнне сербаў у гэтай бітве не спыніла заваяванняў Душана.

У канцы 1355 года пачалася вайна паміж Сербіяй і Венецыяй, з аднаго боку, і Венгрыяй з Босніяй — з іншага. Неўзабаве пасля яе пачатку цар Душан памёр (20 снежня 1355). Вайна доўжылася тры гады; у выніку Далмацыя і Дуброўнік адышлі да Венгрыі.

Культура і эканоміка Душанава царства[правіць | правіць зыходнік]

Верагодна, найвялікшым дакументам Душанавай улады ў Сербіі з'яўляецца яго «Законнік» — збор законаў, складзены ў 1349 г. (дапоўнены ў 1354 г.) і ўнікальны для Еўропы таго часу. Душанаў «Законнік» кадзіфікаваў і юрыдычна аформіў усе прававыя нормы і звычаі, якімі у тыя часы кіраваліся ў Сербіі.

Цар Душан адкрыў новыя гандлёвыя шляхі і спрыяў развіццю эканомікі сваёй краіны. Царства квітнела і было адною з самых развітых дзяржаў Еўропы. У гэты час былі створаны некаторыя з найвялікшых помнікаў сербскай культуры, напрыклад «Намаканон» свяціцеля Савы.

Царства пасля Душана[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці Душана Сербія ўвайшла ў новы перыяд сваёй бурнай гісторыі: узвысіліся мясцовыя феадальныя ўладары. Стэфанаў сын і пераемнік Ураш, празваны Слабым, не меў ні сілы, ні мудрасці для таго, каб процістаяць гэтаму; пры ім дзяржава хутка спаўзла да феадальнай анархіі і фактычна распалася. Узвысілася сямейства Мрняўчэвічэй і некалькі іншых; некаторыя прызнавалі вярхоўную ўладу Ураша (Лазар Хрэбелянавіч у Паўднёвай Сербіі, Вук Бранкавіч на Косаве, браты Балшычы ў Зэце, Нікола Алтамановіч з Златыбора і Рудні), тады як Вукашын Мрнявчэвіч аддзяліўся і ў 1366 г. у сваёй сталіцы Прылепе абвясціў сябе каралём. Але ўсе — незалежна ад стаўлення да Ураша — самастойна кіравалі сваімі валадарствамі і імкнуліся абараняць іх, тады як Ураш гэтага не мог і не ўмеў.

У такім стане Сербія, падзеленая і слабая, паўстала перад новай пагрозай: дзяржава турак-асманаў паступова распаўсюджвалася з Азіі ў Еўропу, перш захопліваючы землі Візантыі, а пазней — і іншых балканскіх дзяржаў.

Ураш памёр бяздзетным у снежні 1371 года.


Літ.:

Илустрована историја Срба, том 3: Српска држава Немањића 1321—1371 — Illustrated history of the Serbs, vol. 3: The Serbian state of the Nemanjićes / Приредили Милан Ст. Протић, Никола Кусовац, Десанка Милошевић. — Београд: КИЗ ЛИТЕРА, 1992; Melbourne: Perfect Ideas Pty Ltd, 1993. ISBN 86-7467-011-3.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]