Сербы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сербы
Саманазва Срби
Колькасць ≈12-13 млн[16][17]
Рассяленне
Этнічныя мовы сербская
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) каля 85% Праваслаўныя
Геаграфічна-моўная група славяне
Блізкія этнасы паўднёвыя славяне
Субэтнасы гаранцы

Сербы (сербск.: Срби) — паўднёваславянскі народ, жыве пераважна ў Сербіі, Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіны, Харватыі і шэрагу іншых краін. Агульная колькасць каля 12,5—13 млн чалавек[18][19]. Мова сербская.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Этнічная гісторыя народа звязана з перасяленнем славянскіх плямёнаў на Балканы, як лічаць, у VI—VII стст. У IX ст. створана Сербскае княства, з тых часоў сербы імкнуцца да цэнтралізацыі дзяржавы.

Гэтыя працэсы былі перапынены паражэннем на Косавым полі ў 1389 годзе, якое сербы лічаць нацыянальнай трагедыяй, бо з тых часоў сербскія землі трапляюць пад акупацыю Асманскай імперыі. «Асманскае ярмо» працягвалася амаль пяць стагоддзяў. Толькі ў пачатку XIX ст. узмацняецца вызваленчая барацьба сербаў, якая прыводзіць да аўтаноміі сербскіх зямель (1833), пасля, у 1878 годзе ствараецца незалежная Сербская дзяржава. У 1918 годзе ствараецца Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 — Югаславія).

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Сербы размаўляюць на сербскай мове славянскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і. Сербская мова афіцыйная ў Сербіі, Чарнагорыі, а таксама адна з трох афіцыйных у Босніі і Герцагавіне.

Рассяленне[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]