Сервій Тулій

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сервій Тулій
лац.: Servius Tullius
Сервій Тулій
Сервій Тулій
сцяг
6-ы Цар Старажытнага Рыма
578 — 535 г. да н.э.
Папярэднік: Луцый Тарквіній Прыск
Пераемнік: Луцый Тарквіній Горды
 
Смерць: 535 да н.э.(-535)
Рым
Бацька: Спурый Тулій
Маці: Акрысія
Жонка: Тарквінія Прымера

Сервій Тулій (6 ст. да н.э.): 6-ы цар Старажытнага Рыма, сын Тулія і Акрэсіі, нявольніцы царыцы Танаквіль.

Стаў царом па Тарквініі дзякуючы намаганням царыцы Танаквіль. Сервію Тулію прыпісваюцца ажыццяўленне дзяржаўнай рэформы, заснаванне храму Дыяны на Авенцінскім пагорку, а таксама заснаванне іншых храмаў.

Загінуў у выніку перавароту, здзейсненага ягоным зяцем Тарквініем Ганарлівым, прычым дачка Сервія Тулія, жонка новага цара, пераехала бацьку калясніцай.[1].

Імператар Клаўдзій, які яшчэ ведаў старую этрускую літаратуру, цвердзіў, што сапраўдным імем Сервія Тулія, да самага займання трону, было этрускае імя Мастарна, і што той быў этрускам. Вядомая выява нейкага Мастарны на фрэсцы ў «маўзалеі Франсуа» ў Вульчы, калі той вызваляе з палону свайго таварыша Цэлія Вібену. Падобную гісторыю пераказваў і Клаўдзій, таму імаверна, што яна была вядомая і ў 3 ст. да н.э. у этрускім горадзе Вульчы, і што фрэскі з'яўляюцца копіямі рымскіх фрэсак з падзеямі ранейшай рымскай гісторыі[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Партрэты…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).