Серж Дасо
| Серж Дасо Serge Dassault |
|
| Дата нараджэння: | 4 красавіка 1925 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Парыж, |
| Род дзейнасці: | прадпрымальнік, палітык |
Серж Дасо (фр.: Serge Dassault; нар. 4 красавіка 1925) — уплывовы французскі бізнэсмэн і кансерватыўны палітык, мільярдэр.
Біяграфія [правіць]
Сын авіяканструктара і прадпрымальніка Марселя Дасо, ад якога атрымаў у спадчыну групу Groupe Dassault. Сям'я Дасо — яўрэйскага паходжання і насіла прозвішча Блох да 1946 года, калі бацькі прынялі каталіцызм і змянілі прозвішча на Дасо.
Сябра партыі Саюз за прэзідэнцкую большасць Францыі, як і яго сын Аліўе, які з'яўляецца дэпутатам Нацыянальнай асамблеі. Мэр горада Карбей-Эсон, паўднёвага прыгарада Парыжа. У 2004 Серж Дасо дапамог у фінансаванні будаўніцтва ісламскага культурнага цэнтра (які складаецца ў асноўным з мячэці) у горадзе Карбей-Эсон, уклаўшы свае сродкі.
Сям'і Сержа Дасо належаць кантрольныя пакеты акцый у такіх канцэрнах, як:
- Dassault Aviation (50,21%)
- Dassault Systemes (45,1%)
- Lagardere Active (20,0%)
- Dassault Developpement
- Dassault Communication - камунікацыі
- Sogitec - тэхналогіі
- Dassault Falcon Jet - падрадчык ваенных самалётаў Фалкон
- Dassault Falcon Service - тэхабслугоўванне самалётаў
- Dassault Multimedia - дызайн
- Dassault Investissements - фінансы
- SABCA - бельгійскі аэракосмас
- Socpresse (87%) - выдавецкая група (часопіс L'Express)
| Гэта пачатак артыкула пра прадпрымальнікаў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
