Серж Ліфар
| Серж Ліфар Serge Lifar |
||
| 'Серж Ліфар. Малюнак Барыса Грырор'ева' | ||
| Імя пры нараджэнні: | Сяргей Міхайлавіч Ліфар | |
|---|---|---|
| Дата нараджэння: | афіцыйна 2.4.1904 (насамрэч 1905) | |
| Месца нараджэння: | Кіеў, Расійская імперыя | |
| Дата смерці: | 15 снежня 1986 | |
| Месца смерці: | Лазана, Швейцарыя | |
| Грамадзянства: | ||
| Род дзейнасці: | Саліст балета і балетмайстар | |
| Узнагароды і прэміі: | ||
Серж Ліфaр (фр.: Serge Lifar; сапраўднае імя Сяргей Міхайлавіч Ліфар; афіцыйна 2 красавіка 1904, (насамрэч 1905), Кіеў - 15 снежня 1986, Лазана) — балетны танцоўшчык, харэограф і балетмайстар, вялікую частку жыцця працаваў у Францыі. Яго лічаць адным з найвялікшых танцоўшчыкаў XX стагоддзя.
Заснавальнік Парыжскага ўніверсітэта харэаграфіі і Універсітэта танца.
Творчасць [правіць]
Лёсавызначальнай стала сустрэча з Браніславай Ніжынскай, сястрой вядомага ў той час танцоўшчыка Вацлава Ніжынскага. Менавіта яе балетная секцыя і стала для 17-гадовага Сяргея першым крокам да вяршыняў майстэрства.
У 1922 годзе Ніжынская эмігравала ў Парыж, дзе супрацоўнічала са знакамітым «Рускім балетам» Сяргея Дзягілева. Праз год яна запрасіла ў трупу сваіх лепшых вучняў, сярод якіх быў і Ліфар. У Парыжы яго настаўнікамі сталі віртуозны італьянец Энрыка Чэкеці і былы настаўнік Вацлава Ніжынскага Мікалай Легат.
Самаадданая праца, фанатычная любоў да танца хутка зрабілі з сціплага, дапытлівага юнака першага саліста «Рускага балета». Пасля яго трыўмфаў ў ролях блуднага сына ў аднайменным балеце Пракоф 'ева, Апалона і Івана Царэвіча ў «Апалоне Мусагеце» і «Жар-Птушцы» Стравінскага сам Дзягілеў скажа: «Ліфар чакае сваёй трапнай гадзіны, каб стаць новай легендай, самай выдатнай з легенд балета» .
Пераломным у жыцці Ліфара стаў 1929. Да таго часу расійскі балет за мяжой перанёс тры буйныя ўзрушэнні: памерлі Ганна Паўлава і Сяргей Дзягілеў, пакінуў сцэну Ніжынскі. Менавіта тады ярка ўспыхнула зорка Сержа Ліфар.
Ссылки [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра дзеяча мастацтва. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
- Асобы
- Памерлі 15 снежня
- Памерлі ў 1986 годзе
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Памерлі ў Лазане
- Артысты балета Расіі
- Артысты балета Францыі
- Балетмайстры Францыі
- Артыстычныя псеўданімы
- Рускія эмігранты першай хвалі ў Францыі
- Пахаваныя на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа
- Мемуарысты
- Асобы на марках
- Асобы на манетах