Брэйк (снукер)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Серыя, снукер)

Серыя (англ.: snooker break), або «брэйк» — агульная колькасць ачкоў, заробленых гульцом у снукер ў выніку пачарговага забівання шароў без парушэння правілаў, за адзін падыход да стала на працягу аднаго фрэйма (партыі). Такім чынам, мінімальнае значэнне брэйка можа быць 1 ачко, а максімальнае - 147 ачкоў. Тэарэтычна, у гранічна рэдкіх выпадках, брэйк можа быць 148-155 ачкоў.