Серыя раманаў «Гары Потэр»
| Гары Потэр |
|
| Harry Potter | |
| Аўтар: | |
|---|---|
| Жанр: | |
| Мова арыгінала: | |
| Серыя: |
Гары Потэр |
| Выдавецтва: | |
| Выпуск: | |
«Гары Потэр» (англ.: «Harry Potter») — папулярная серыя раманаў англійскай піьменніцы Джаан Кэтлін Роўлінг. Кожны з раманаў апісвае адзін год жыцця галоўнага героя — хлопчыка-чараўніка па імені Гары Потэр. Усе сем частак сталі бестселерамі і перакладзены на мноства моў свету, у тым ліку і на беларускую. Апошняя, сёмая, частка з'явілася ў продажы 21 ліпеня 2007 года. Агульны тыраж кніг склаў больш за 400 мільёнаў экзэмпляраў[1] (на 64 мовах) — болей, чым у якой-небудзь іншай серыі дзіцячых кніг.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Ідэя першай кнігі («Гары Потэр і філасофскі камень») з'явілася ў пісьменніцы ў 1990 годзе, калі яна ехала на цягніку з Манчэсцера ў Лондан. У 1995 годзе Роўлінг скончыла пісаць «Гары Потэр і філасофскі камень» на старой друкавальнай машынцы.[2] Манускрыпт быў адасланы ў дванаццаць выдавецтваў, і ўсе з іх адмовіліся прымаць кнігу. Пазней невялікае выдавецтва «Блумсберы» («Bloomsbury») пагадзілася яе надрукаваць. Існуе меркаванне об тым, што рашэнне надрукаваць кнігу было прынята дзякуючы Эліс Ньютан (дачцы старшыні кампаніі). Ёй далі першую старонку кнігі, якую яна прачытала і запатрабавала працяг.[3]
У чэрвені 1997 года «Блумсберы» надрукавала «Філасофскі камень» тыражом у тысячу копій, з якіх пяцьсот былі адасланы ў бібліятэцы. Пазней гэтыя копіі ацэньваліся паміж $20,000 і $40,000.[4]
У кастрычніку 1998 года амерыканскае выдавецтва «Скалэстык» (англ.: Scholastic) надрукавала «Філасофскі камень» пад назвай Harry Potter and the Sorcerer's Stone (літар. «Камень чараўніка»). Пазней Роўлінг сказала, што шкадуе аб тым, што яна дала згоду на змену назвы.[2]
У снежні 1999 года трэцяя частка серыі, «Гары Потэр і Вязень Азкабана», выйграла Smarties Prize, што зрабіла Роўлінг першым чалавекам, які выйграў гэты прыз тры разы запар.[2] Пазней яна зняла чацвёрты раман пра Гары Потэра з удзелу ў гэтым конкурсе, каб даць шанс іншым кнігам.
Англійская назва сёмай, апошняй, кнігі (англ.: Harry Potter and the Deathly Hallows) была аб'яўлена 21 снежня 2006 года.[5] А сама кніга выйшла ў свет 11 ліпеня 2007 года на англійскай мове. Па-руску кніга была выдадзена 13 лістапада 2007 года і мае назву «Гарри Поттер и дары смерти».
Кнігі перакладзены больш, чым на 60 моў свету, і ўсе сем тамоў серыі пабілі рэкорды продажу, а апошняя, сёмая кніга, стала самай хуткапрадаванай кнігай у гісторыі.[6]
Кнігі пра Гары Потэра [правіць]
- Гары Потэр і Філасофскі камень (1997)
- Гары Потэр і патаемная зала (2 ліпеня 1998)
- Гары Потэр і Вязень Азкабана (8 ліпеня 1999)
- Гары Потэр і Келіх Агню (8 ліпеня 2000)
- Гары Потэр і Ордэн Фенікса (21 чэрвеня 2003)
- Гары Потэр і Прынц-паўкроўка (16 ліпеня 2005)
- Гары Потэр і рэліквіі смерці (21 ліпеня 2007)
- Гары Потэр: прыквел (2008)
Чароўны свет
- Чароўныя істоты і дзе іх шукаць (2001)
- Квідытч скрозь стагоддзі (2001)
- Казкі барда Бідля (2007)
Кнігі пра Гары Потэра на беларускай [правіць]
Кнігі пра Гары Потэра на беларускай існуюць толькі ў інтэрнэт-варыянце. На дадзены момант перакладзены 8 кніг пра хлопчыка-чараўніка і чароўны свет:
- Гары Потэр і Філасофскі камень (пераклад з рускай мовы — 2006, пераклад з англійскай — 2012)
- Гары Потэр і патаемная зала (пераклад з рускай мовы "Гары Потэр і таемны пакой — 7 ліпеня 2007, пераклад з англійскай — 2012)
- Гары Потэр і Вязень Азкабана (пераклад скончаны 28 жніўня 2011)
- Гары Потэр і Прынц-паўкроўка (7 лютага 2009)
- Гары Потэр і рэліквіі смерці (24 лютага 2008)
- Гары Потэр: прыквел (2008)
- Квідытч скрозь стагоддзі (2006)
- Чароўныя істоты і дзе іх шукаць (2007)
- Казкі барда Бідля (25 снежня 2008)
Фільмы пра Гары Потэра [правіць]
Першыя 6 кніг пра Гары Потэра ўжо экранізіраваныя. Вядома, што сёмы фільм выйдзе ў 2 частках.
- Гары Потэр і філасофскі камень (4 лістапада 2001)
- Гары Потэр і таемны пакой (15 лістапада 2002)
- Гары Потэр і Вязень Азкабана (31 мая 2004)
- Гары Потэр і Келіх Агню (18 лістапада 2005)
- Гары Потэр і Ордэн Фенікса (13 ліпеня 2007)
- Гары Потэр і Прынц-паўкроўка (15 ліпеня 2009)
- Гары Потэр і рэліквіі смерці (ідуць здымкі)
Апісанне свету [правіць]
Дзеянне адбываецца ў нашым свеце, у Англіі, у 1990-х гадах. У адрозненне ад рэальнага свету, сярод звычайных людзей жывуць чараўнікі. Іх няшмат, аднак у англійскіх чараўнікоў есць свой урад (Міністэрства Магіі), школа, газеты, грошы, банк і г.д. Такая ж сітуацыя і ў іншых краінах. Супольнасць чарадзеяў закрытая і самадастатковая.
Звычайных людзей чараўнікі называюць магламі (англ.: muggle), але афіцыйная назва — немагічнае насельніцтва (англ.: non-magical population) Акрамя цудадзеяў і маглаў, ёсць таксама сквібы (англ.: squib — нікчэмнасць) — дзеці чарадзеяў, якія не маюць ніякіх магічных здольнасцей.
Чараўнікі [правіць]
Супольнасць чараўнікоў мае дзве значныя асаблівасці.
Па-першае, яго члены ўмеюць карыстацца магіяй. Здольнасць да магіі з'яўляецца прыроджанай і маральна нейтральнай, а ўменне вядзьмарыць мэтанакіравана і эфектыўна набываецца працяглым навучаннем. Чалавека, пазбаўленага здольнасцей да магіі, немагчыма навучыць чараваць. З дапамогай магіі можна зрабіць амаль усё: ад знаходжання зніклых аб'ектаў да забойства.
Па-другое, чараўнікі ўпэўнены, што маглы з імі не змогуць суіснаваць мірна. Маглы не ведаюць пра існаванне чарадзеяў дзякуючы таму, што апошнія прымаюць для гэтага шэраг мер (у прыватнасці, Статут аб сакрэтнасці). Прыкладам, непаўналетнія чараўнікі маюць права выкарыстоўваць магію толькі ў школе; забаронена зачароўваць рэчы, якія належаць маглам; любое наўмыснае раскрыццё магічных здольнасцей караецца. Калі ўсё ж такі маглы сустракаюцца з чымсьці магічным, спецыяльнае падраздзяленне Міністэрства Магіі займёцца сціраннем непажаданых успамінаў.
Ёсць маглы, якія ведаюць пра магію, — гэта муж, або жонка, ці бліжэйшыя сваякі чараўніка і таксама найвышэйшыя чыны ўлады (у Англіі, хутчэй за ўсё, толькі прэм'ер-міністр; у іншых краінах, напэўна, аналагічны па рангу лідар).
Магічныя здольнасці [правіць]
Здольнасць да магіі з'яўляецца прыроджанай. Яна або ёсць, або яе няма. Чараўніка, продкі якога былі магламі, клічуць магланароджаным (англ.: muggle-born). Калі толькі адзін з продкаў быў маглам, чарадзей завецца паўкроўкам. Зняважлівая назва магланароджаных — бруднакроўкі. Калі ўсе продкі хаця б да другога пакалення былі чараўнікамі, ён завецца чыстакроўным.
Некаторыя чарадзеі маюць унікальныя, нераспаўсюджаныя здольнасці. Так, Гары Потэр з'яўляецца змеямовам (англ.: parselmouth), гэта значыць, ён разумее мову змей.
Спасылкі [правіць]
Зноскі
- ↑ http://www.thebookseller.com/news/61161-page.html
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Гісторыя напісання кніг на сайце www.hp-lexicon.org (англ.)
- ↑ Артыкул Джона Лоўлеса ў газеце The New Zealand Herald (англ.)
- ↑ Рэдкія кнігі пра Гары Потэра (англ.)
- ↑ Прэс-рэліз на афіцыйным сайце Bloomsbury (англ.)
- ↑ Навіны BBC news (англ.)