Сет (міфалогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сетх)
Сэт, Сутэх
егіп. Stẖ
Першапачаткова: абаронца сонца-Ра ад Апопа, уладар вайсковай доблесці і адвагі. Пасля эпохі Нармера і асабліва Пталамеяў дэманізавыны: заступнік далёкіх ад Ніла краін і чужакоў, сусветнага зла, пустыні, збліжаны з Апопам, антаганіст у дуалізме Сета і Асірыса-Хора.
Міфалогія егіпецкая
Мясцовасць заступнік Верхняга Егіпта, паўночна-усходняя Дэльта Ніла
Сфера ўплыву хаос[d]
Тлумачэнне імя Заступнік царскай улады, яго імя ў тытулах фараонаў II дынастыі (спалучэнне імёнаў Сета і Гара азначае «цар») і ў імёнах фараонаў XIX дынастыі. Пазней іерогліф «звер Сета»
E20
быў дэтэрмінатывам да слоў «дзікі, злы, люты»[1]
Грэчаскае напісанне Σηθ
Лацінскае напісанне Seth
Пол мужчынскі пол
Бацька Геб
Маці Нут
Брат Асірыс
Сястра Ісіда, Нефтыда
Жонка некалькі ўключаючы: Нефтыда, Таўрт, угарыта-фінікійскія Анат і Аштарэт
Дзеці Анубіс
Звязаныя персанажы Немці, Аш, Тэшуб, Апоп, Тыфон, Сатана, Сатурн, Баал, Яхве, Калі і Шыва
Перыяд жыцця шанаваўся з Дадынастычнага перыяду
Характэрныя рысы з галавой падобнай на асла або шакала («звер Сета»); кракадзіл[2], гіпапатам[3], змяя[4], гіпапатам у шкуры кракадзіла[5], чорная свіння[6]
Звязаныя падзеі Дзень яго нараджэння — трэці пераднавагодні — лічыўся ў Егіпце нешчаслівым
Атрыбуты скіпетр Уас і анх; стыхія — пустыня, пясчаныя буры
У іншых культурах атаясамляўся з фінікійскім Баалам
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сет[7] (Сетх[7], Сутэх, Сута, Сеці; егіп. Stẖ) — у старажытнаегіпецкай міфалогіі і рэлігіі бог лютасці, пясчаных бур, разбурэнняў, хаосу, вайны і смерці. Першапачаткова шанаваўся як «абаронца сонца-Ра». У перыяд Старога царства (XXVIII—XXIII ст. да н.э.) лічыўся таксама апекуном царскай улады. Яго імя ўваходзіла ў тытулы і імёны шэрага фараонаў. Пазней быў дэманізаваны, стаў антаганістам ў дуалістычнай барацьбе Хора і Сета, персаніфікацыяй сусветнага зла, сатаной. Таксама Хор і Сет могуць злівацца ў адзінае двухгаловае бажаство Херуіфі.

Сет
у іерогліфах
swWt
x
E20A40

Быў заступнікам далёкіх краін і чужакоў. Бог «чужых краін» (пустынь), цемры і зла, брат і забойца «добрага бога» Асірыса. Паводле міфаў, Сет быў пераможаны сынам Асірыса богам Горам, які адпомсціў за бацьку і сам стаў уладаром Сусвету.

Зноскі

  1. Гардынер А. Х. Егіпецкая Граматыка.
  2. рэльеф паўднёва-заходняй залы храма Хатхор у Дэндэры
  3. папірус Жуміляк
  4. рэльеф у храме Рамсеса II у Асуане
  5. фрэска на сцяне грабніцы Ментухатэпа
  6. міф пра Сет, які плюнуў у вочы Хору, прыняўшы аблічча чорнай свінні
  7. а б БелЭн 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]