Сетыф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Сетыф
араб. سطيف‎‎
Краіна
Правінцыя
Акруга
Каардынаты
Плошча
  • 127,3 км²
Вышыня цэнтра
1096 м
Насельніцтва
  • 288 461 чал. (2008)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
19000
Сетыф на карце Алжыра
Сетыф (Алжыр)
Сетыф

Се́тыф[2], Сатыф[2] (араб. سطيف‎‎يف, фр.: Sétif) — горад на паўночным усходзе Алжыра ў правінцыі Сетыф, размешчаны на вышыні каля 1096 м над узроўнем мора.

Забудова горада тыпова каланіяльная, аднак паблізу захаваліся старажытнарымскі некропаль і руіны буйной візантыйскай крэпасці. Тут базуецца футбольны клуб ЕС Сетыф. Насельніцтва 200 тысяч жыхароў (2001).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад нумідыйскага паходжання быў вядомы рымлянам як Sitifis. У 97 годзе імператар Нерва пасяліў тут сваіх ветэранаў. Праз дзвесце гадоў з Маўрэтаніі была адміністрацыйна выдзелена Сітыфенская вобласць. Пасля арабскага нашэсця горад страціў былое значэнне. З 1838 года — месцазнаходжанне французскага гарнізона і цэнтр буйнога сельскагаспадарчага рэгіёна.

Трагедыя[правіць | правіць зыходнік]

Сутыкненні мясцовых жыхароў з еўрапейцамі ў 1945 годзе панеслі каля 100 жыццяў. У адказ французы правялі карную аперацыю, вядомую як Сетыфская разня. Яе ахвярамі, як мяркуюць, сталі ад 6 да 8 тысяч мясцовых жыхароў. Алжырскі прэзідэнт Абдэль Азіз Бутэфліка назваў Сетыфскую аперацыю 1945 года пачаткам генацыду алжырскага народа.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]