Сецэсія, Старажытны Рым

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Сецэсія (лац.: secessio, ад secedo — сыходжу) — дэманстратыўны сыход плебеяў (лац.: secessio plebis) у Старажытным Рыме у 494, 449, 445, 342 і 287 гадах да н.э. на Авенцінскі ўзгорак або Свяшчэнную гару, якія ў той час знаходзіліся па-за межамі горада.

Сецэсія з'яўлялася эфектыўнай формай барацьбы плебеяў супраць патрыцыяў за свае палітычныя і сацыяльныя правы, паколькі масавы сыход насельніцтва з Рыма (а асноўная маса гараджан складалася з плебсу) паралізаваў эканамічнае жыццё горада.

Верагодна ўжо пасля першай сецэсіі 494 г. да н.э. у Старажытным Рыме для абароны правоў прышлага насельніцтва былі ўведзены пасады народных трыбунаў і эдылаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Géza Alföldy. Römische Sozialgeschichte. Franz Steiner Verlag, Wiesbaden 1975, ISBN 3-515-02045-4
  • Jochen Bleicken. Das Volkstribunat der klassischen Republik. Studien zu seiner Entwicklung zwischen 287 und 133 v. Chr. Beck, München 1955
  • Dietmar Kienast. Die politische Emanzipation der Plebs und die Entwicklung des Heerwesens im frühen Rom. In: Bonner Jahrbücher. 175, 1975, ISSN 0068-0060, S. 83-112.
  • The Growth of Plebeian Privilege in Rome. The English Historical Review No. II (April 1886)
  • Forsythe. G. A Critical History of Early Rome, Berkeley, 2005


Шаблон:Старажытны Рым