Сеціўнае таварыства па надаванні імёнаў і нумароў
Сеціўнае таварыства па надаванні імёнаў і нумароў (СТНІН; па-анг. Internet Corporation for Assigned Names and Numbers), міжнародная некамерцыйная арганізацыя, што кіруе каранёвымі сэрверамі Сеціва і адказвае за стварэнне даменаў верхняга ўзроўню. Сядзіба арганізацыі знаходзіцца ў Злучаных Штатах Амерыкі (Каліфонія).
СТНІН атрымала правы на адміністраванне каранёвых інтэрнэт-даменаў у верасні 1998 года паводле кантракта з амерыканскім урадам. У 2006 годзе амерыканскі ўрад змяніў кантракт — вызваліў арганізацыю ад абавязку складаць справаздачу за кожныя паўгода. Дзеянне гэтага кантракта канчаецца 30 верасня 2009 года[1].
Ад часу заснавання выдаткі арганізацыі часткова пакрываюцца за кошт каштарысу Міністэрства гандлю ЗША.
5 траўня 2009 года камісарка па тэлекамунікацыях Еўрапейскага Звязу Вівьян Рэдынг заклікала амерыканскага прэзідэнта Барака Абаму падпарадкаваць СТНІН "Групе дванаццаці" вялікіх дзяржаваў Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Еўропы, Афрыкі і Азіі, а таксама, у тым ліку, Аўстраліі[2].
У Сеціве [правіць]
Афіцыйны сайт СТНІН (англ.)
Зноскі
- ↑ Расійскі міністр прапанаваў дэманапалізаваць інтэрнэт// Беларускія навіны IT. 24 лютага 2009
- ↑ Еўрапейскія ўлады настойваюць на незалежнасці ICANN// Беларускія навіны IT. 5 траўня 2009
