З пляцоўкі Вікіпедыя.
Сеўцападобныя (Charadriiformes) — атрад птушак.
Падзяляецца на 3 падатрады: кулікі, чайкі, чысцікі; больш за каля 200 відаў. Вядомы з позняга мелавога перыяду.
Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Жывуць пераважна на ўзбярэжжах і астравах вадаёмаў, балотах і сенажацях, трапляюцца на палях. На Беларусі 57 відаў, найбольш пашыраны чайка азёрная, кнігаўка, слонка, бакас.
Маса птушак ад 20 г (кулік-верабей) да 1 кг і больш (кулон вялікі). Апярэнне шчыльнае, няяркае, зверху часцей цямнейшае. Ногі доўгія. Дзюба часцей доўгая, вострая, прамая або загнутая. Крылы вузкія, доўгія. Хвост кароткі.
Вывадкавыя і паўвывадкавыя птушкі. У кладцы да 5 яец.
Кормяцца беспазваночнымі, рыбай, дробнымі земнаводнымі і млекакормячымі, насеннем раслін.
Асобныя віды — аб'екты палявання.
Класіфікацыя [правіць]
Іншыя птушкі [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).