Скапа
| Скапа | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Парадак: | ||||||||||||||
| Сямейства: |
Скапіныя |
|||||||||||||
| Род: |
Скопы |
|||||||||||||
| Від: |
Скапа |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Скапа (Pandion haliaetus) — драпежная птушка, распаўсюджаная ў абодвух паўшар'ях, адзіны прадстаўнік сямейства скапіных.
Апісанне [правіць]
Буйная драпежная птушка даўжынёй 55-58 см, з размахам крылаў 145—170 см. Доўгія крылы характэрна выгнутыя ў раёне запясцевага сустава. Пёры верхняга боку цела бурага колеру; цемя, патыліца і ніжні бок цела — белыя; ў раёне запясцевага сустава маюцца цёмна-карычневыя плямы, а вакол шыі крапчатыя каралі. Таксама з кожнага бакавога боку маецца бурая палоска, якая праходзіць ад дзюбы праз вочы і шыю. Васковіца і ногі свінцовага колеру, дзюба чорная. Маладыя асобіны амаль не адрозніваюцца ад дарослых птушак, але выглядаюць крыху плямістымі з-за светла-карычневых кончыкаў пёраў на вонкавым боку крылаў і хваста. У параўнанні з самцамі, самкі скапы на 20 % цяжэй, а размах іх крылаў даўжэй на 5-10 %. У Паўночнай Амерыцы вага самцоў вагаецца ў межах 1200—1600 г, вага самак — 1600—2000 г.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).