Скараднянскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Скараднянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Ельскі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Скароднае
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 770
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Скарадня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Скароднае.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Скародненскі сельсавет у складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Карма. З 26 ліпеня 1930 года Каралінскага раёна БССР, з 5 лютага 1931 года Ельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 17 снежня 1959 года вёска Валаўск перададзена ў склад Кармянскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Скараднянскага сельсавета 10 населеных пунктаў[2]. 17 лістапада 2005 года скасаваны вёскі Кузьмічы, Пагарэлае, Патапы і Шышкі[3]. 28 снежня 2005 года сельсавет перайменаваны ў Скараднянскі[4]. 13 мая 2010 года была ліквідавана вёска Захаркі 2[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 770 чалавек[6], з іх 93,5 % — беларусы[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 83. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов Архівавана 2 чэрвеня 2021.
  4. Пералік зменых назваў геаграфічных аб’ектаў Беларусі за 1997—2008 гг. Архівавана 4 сакавіка 2016.
  5. Решение Ельского районного Совета депутатов от 13 мая 2010 г. № 10 Об упразднении сельского населенного пункта(недаступная спасылка)
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]