Скарб-пярэварацень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Скарб-пярэварацень - элемент беларускага фальклору і міфалогіі; паклады каштоўных металаў ці дарагіх камянёў, якія маглі ператварацца ў нічым не прыметныя рэчы ці ў жывых істот. У адным паданні багаты брат кідае беднаму ў акно дохлага сабаку, а той ператвараецца ў вялікі скарб. У другім апавяданні чалавека пачаў трывожыць па начах дэманічны гаворачы баран, які вылазіў з-пад печы. Падарожны, які папрасіўся пераначаваць да гаспадара, стукнуў барана кіем па лобе, і той рассыпаўся на золата[1][2]. Гэта быў клад, шмат гадоў схаваны і зачараваны нейкім ведзьмаром.

Скарб мог таксама з'явіцца на зямлі ў выглядзе жанчыны, чорнага казла ці карліка.

Зноскі

  1. Бяздоннае багацце : легенды, паданні, сказы / складальнік А.І.Гурскi. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1990
  2. Як скарб з-пад печы выходзіў Архівавана 1 лютага 2014.