З пляцоўкі Вікіпедыя.
Скарпіёнавы мухі[1] (Mecoptera) — атрад насякомых з поўным ператварэннем. У цяперашні час вядома 681 сучасны від (па стане на люты 2008) і каля 400 выкапнёвых відаў. Пашыраны ўсюды. Трапляюцца ў цяністых месцах, на палянах лісцевых лясоў, паблізу штучных насаджэнняў, на снезе, лёдзе. На Беларусі адзначаны панорпа або скарпіённіца звычайная, лядоўнік звычайны.
Зноскі
- ↑ Скарпіёнавы мухі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.441. Мн., 2002, С.94
- Byers G. W. (1983). Biology of Mecoptera. Annual Review of Entomology, vol. 28, pp. 203–228.
Шаблон:Атрады насякомых