Скаты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Скаты
Black Stingray.JPG
Taeniura meyeni
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Batoidea

Атрады
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   563992
NCBI   117893
EOL   4655330

Скаты (Batoidea) — адзін з двух надатрадаў пласцінашчэлепавых храстковых рыб. Змяшчае пяць атрадаў і 15 сямействаў. Для скатаў характэрна вельмі «сплюшчанае» цела і вялікія грудныя плаўнікі, што зрасліся з галавой. Пашча, ноздры і пяць пар шчэлепаў знаходзяцца на плоскім і, як правіла, светлым ніжнім баку. Хвост бізунападобнай формы. Большасць скатаў жыве ў марской вадзе, аднак існуе і некалькі прэснаводных відаў (матора і інш.) Верхні бок у скатаў прыстасаваны па расфарбоўцы да той ці іншай жыццёвай прасторы і можа вар'іравацца ад светла-пясчанай да чорнай. На верхнім баку размешчаны вочы і адтуліны, у якія пранікае вада для дыхання.

Большасць відаў скатаў вядзе прыдонны лад жыцця і харчуецца малюскамі, ракамі і ігласкурымі. Пелагічныя віды харчуюцца планктонам і дробнай рыбай.

Адным з найбольш вядомых відаў скатаў з'яўляецца манта (Manta birostris). Вялікіх памераў дасягаюць скаты з сямейства арляковых, чый размах крылаў можа дасягаць 2,5 метра, а даўжыня — да пяці метраў; а таксама скаты з сямейства хвастаколавых, які дасягае 2,1 метра ў шырыню і да 5,5 метраў у даўжыню.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).