Слабое ўзаемадзеянне
Слабо́е ўзаемадзе́янне, ці слабо́е я́дзернае ўзаемадзе́янне — адно з чатырох фундаментальных узаемадзенняў у прыродзе. Яно з'яўляецца адказным, у прыватнасці, за бэта-распад ядра. Гэтае ўзаемадзеянне называецца слабым, паколькі два іншыя ўзаемадзеянні, істотныя для ядзернай фізікі (моцнае і электрамагнітнае), характарызуюцца значна большай інтэнсіўнасцю. Аднак яно значна мацнейшае за чацвёртае з фундаментальных узаемадзеянняў, гравітацыйнага. Слабое ўзаемадзеянне з'яўляецца кароткадзейным — яно праяўляецца на адлегласцях, значна меншых за памеры атамнага ядра (характэрны радыус узаемадзеяння 10−18 м). Стандартная мадэль фізікі элементарных часціц апісвае электрамагнітнае ўзаемадзеянне і слабое ўзаемадзеянне як розныя кірункі адзінага электраслабога ўзаемадзеяння, тэорыю якога распрацавалі каля 1968 года Шэлдан Глэшаў, Абдус Салам і Стывен Вайнберг. За гэтую работу яны атрымалі Нобелеўскую прэмію па фізіцы за 1979 год.
Спасылкі [правіць]
- Griffiths, David J. (1987) Introduction to Elementary Particles, Wiley, John & Sons, Inc. ISBN 0-471-60386-4
- A. Lesov. The Weak Force: From Fermi to Feynman. — Thesis, University of South Carolina, 2009.
| Гэта пачатак артыкула па фізіцы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Фундаментальныя ўзаемадзеянні | |
|---|---|
|
Моцнае ўзаемадзеянне · Слабое ўзаемадзеянне · Электрамагнітнае ўзаемадзеянне · Гравітацыйнае ўзаемадзеянне |
