Славамір Мрожак
| Славамір Мрожак | |
| Sławomir Mrożek | |
Славамір Мрожаку Варшаве, 20 мая 2006 |
|
| Дата нараджэння: |
29 чэрвеня 1930 (82 года) |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Род дзейнасці: |
пісьменнік, драматург, сцэнарыст |
| Творы на сайце Lib.ru | |
Славамір Мрожак (нар. 26 чэрвеня 1930, Бажэнцін) — польскі празаік, драматург, мастак-карыкатурыст.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Вывучаў архітэктуру і выяўленчае мастацтва ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. У 1950 годзе паспяхова дэбютаваў як празаік і адначасова як карыкатурыст. Аднак сусветную вядомасць яму прынесла драматургія. Першы драматычны твор — п’еса «Паліцыя», выдадзеная ў 1958 годзе. П’еса «Танга» (1964) прынесла Мрожаку сусветную славу.
У 1962 становіцца адным з чатырох першых лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Касцельскіх. У 1963 эмігрыруе з Польшчы, жыве ў ЗША, Германіі, Францыі, Італіі і Мексіцы. У 1968 публікуе ў французскай прэсе ліст пратэсту супраць уводу войскаў Варшаўскага Дагавору ў Чэхаславакію. У сярэдзіне 90-х гадоў вяртаецца на радзіму, але апошнія гады жыве ў Ніцы (Францыя).
Творы (выбранае) [правіць]
П'есы [правіць]
- 1958 «Паліцыя»
- 1960 «Індык»
- 1961 «Стрыптыз» (бел. пер. В. Ракіцкага)
- 1964 «Танга» (бел. пер. Л. Баршчэўскага)
- 1973 «Шчаслівы выпадак»
- 1973 «Рэзня»
- 1974, паст. «Эмігранты» (бел. пер. М. Дубянецкага)
- 1980 «Дом на мяжы» (бел. пер. В. Ракіцкага)
- 1982 «Вацлаў»
- 1982 «Амбасадар»
- 1983 «Летні дзень»
- 1984 «Альфа»
- 1986 «Кантракт»
- 1987 «Партрэт»
- 1992 «Удовы»
- 1993 «Каханне ў Крыму»
- 2000 «Вялебныя»
- 2000 «Цудоўны від»
Зборнікі апавяданняў [правіць]
- 1953 «Практычныя паўбраневікі»
- 1957 «Слон» (пераклад выбраных апавяданняў М. Шоды)
- 1962 «Дождж»
- 1974 «Два лісты»
- 1983 «Даносы»
Пераклады на беларускую мову [правіць]
- Дом на мяжы: Выбраныя творы / Прадмова В. Ракіцкага. Пераклад Л. Баршчэўскага, В. Ракіцкага, М. Шоды. Мінск: Радыёла-плюс / Wrocław: Kolegium Europy Wschodniej, 2008. ISBN 978-985-448-093-0, 978-83-61617-92-1.
- Эмігранты / Пераклад М. Дубянецкага // Пры зачыненых дзвярах: Драматычныя творы. Мінск, 1995. ISBN 5-340-01222-0