Слаістыя воблакі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Low lying clouds over hills near swifts creek.jpg

Слаістыя воблакі (Stratus, St) — шэры воблачны слой з дастаткова аднароднай асновай, з якога могуць выпадаць імжа, ледзяныя іголкі і снежныя зерні.

Звычайна закрываюць усё неба шэрай заслонай, але зрэдку могуць назірацца ў выглядзе парваных воблачных мас. Часта ніжняя паверхня гэтых воблакаў бывае парванай, касмыкаватай.

Размешчаны на вышыні да 2 км. Складаюцца пераважна з кропель (пры нізкіх тэмпературах пераахалоджаных). Узнікаюць у выніку ахаладжэння паветра ад подсцільнай паверхні і дадатковага ахаладжэння ў працэсе турбулентнасці; на ўтварэнне ўплывае і турбулентны перанос вадзяной пары знізу і ўвільгатненне паветра ападкамі, якія выпадаюць з воблакаў іншых тыпаў.

3 найбольш магутных і шчыльных слаістых воблакаў выпадаюць слабыя атмасферныя ападкі.

Літартатура[правіць | правіць зыходнік]

  • Слаістыя воблакі // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.
Commons