З пляцоўкі Вікіпедыя.
Слепнякі[1] (Miridae) — сямейства паўцвердакрылых з падатраду клапоў. Больш за 6000 відаў. На Беларусі каля 150 відаў.
Клапы сярэдніх або дробных памераў; у даўжыню дасягаюць ад 2 да 11 мм. Цела з параўнальна мяккімі пакровамі, мае амаль круглую або амаль падоўжаную форму, часцей трохі падоўжаную.
Самка адкладае яйкі ў тканкі раслін. Зімуюць яйкі, радзей дарослыя. У пераважнай колькасці відаў адно пакаленне на год.
Жывуць на раслінах, большасць прадстаўнікоў раслінаедныя, некаторыя заафітафаги (сілкуюцца расліннай і жывёльнай ежай) або драпежнікі. Большасць раслінаедных відаў і заафітафагаў сілкуюцца на пакрытанасенных раслінах (травяністых, хмызняковых і драўняных), аднак, ёсць і такія, якія сілкуюцца на голанасенных раслінах, папараці і драўняных грыбах.
Зноскі
- ↑ Слепнякі/Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)., С.6