Слонка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Слонка
Scolopax rusticola.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Клас:

Птушкі

Парадак:

Сеўцападобныя

Сямейства:

Бакасавыя

Навуковая назва

Scolopax rusticola
Linnaeus, 1758

ITIS   176578
NCBI   100826

Слонка, вальдшнэп (Scolopax rusticola) — птушка сямейства бакасавых атраду сеўцападобных.

Жыве ў вільготных мясцінах, паблізу балот. У Беларусі звычайны пералётны і пралётны від. Народная назва сломка. Зімуе на поўдні Еўразіі і ў паўночнай Афрыцы. Даўжыня цела да 38 см, крыла да 20 см, маса да 350 г. Апярэнне спіны рыжавата-бурае з цёмнымі і светлымі стракацінамі, брушка рыжавата-шэрае з папярочным бурым малюнкам. Дзюба доўгая, моцная. Ногі адносна кароткія, шаравата-ружовыя. Корміцца чарвямі, смаўжамі, насякомымі.

Мяса ў большасці выпадкаў вымагае марынавання. Паляўнічым прысмакам лічацца маладыя слонкі, запечаныя цалкам (з вантробамі), якіх падаюць на грэнках, нашмараваных паштэтам. Старэйшых лепш тушыць, а таксама рабіць паштэты. Можна ўжываць тыя самыя рэцэпты, паводле якіх гатуюць курапатак, фазанаў.

[правіць] У Сеціве

[правіць] Крыніцы

  • Белы А. Слонка // Праект «Наша ежа»


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах