Слуцкі летапіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Слу́цкі або Ува́раўскі летапіс — помнік беларуска-літоўскага летапісання XVI стагоддзя, адзіны спіс трэцяй, скарочанай рэдакцыі літоўскага летапісу 1446 года. Захаваўся ў рукапісе першай чвэрці XVI стагоддзя. Зыходзячы з зацемак на палях, датычных слуцкіх князёў, ён знаходзіўся і, імаверна, быў напісаны ў Слуцку, таму і атрымаў такую назву. Часам яго называюць Увараўскім летапісам або Увараўскім спісам, бо працяглы час ён захоўваўся ў бібліятэцы заснавальніка Маскоўскага археалагічнага таварыства графа Аляксея Уварава[ru]. Слуцкі летапіс — помнік старабеларускай мовы. Каштоўная крыніца гісторыі ВКЛ XIV—XV стагоддзяў.

Рукапіс[правіць | правіць зыходнік]

У асобніку Слуцкага летапісу, які захаваўся да цяперашняга часу, 106 аркушаў. Першыя старонкі летапісу не захаваліся, а ў захаваным пачатковым лісце адарвана верхняя частка. Астатняя частка летапісу мае нумарацыю арабскімі лічбамі — у правым ніжнім куце, імаверна — пісаў чалавек XIX стагоддзя. Нумарацыя пачынаецца з аркуша 6. Папярэднія 5 аркушаў пашкоджаны, да іх з аднаго боку прычэплены папяровыя палоскі з лічбамі. На 6-м аркушы ўверсе стаіць вынасны знак, а ўнізе напісана: «Азначаныя старонкі цэлых аркушаў летапісу арабскімі лічбамі мною 14 студзеня 1839 г.». Бачна, што пад гэтым тэкстам быў подпіс, які пазней быў сцёрты.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]