Слэнг эсперантыстаў
Слэнг эсперантыстаў - слэнг ужываемы ў эсперанта грамадстве. Ён ствараецца натуральным шляхам падчас эсперанта-сустрэч. Матэрыялам для яго стварэння служаць афіксы і словазлучэнні дзьвух каранёў слоў, з дапамогай якіх ствараюцца неалагізмы. Таксама адной з формаў слэнга з'яўляюцца эсперанта-лаянка, большая частка з якой запазычана з нацыянальных моў, але існуе і уласная. Аб'ектам эсперанта-слэнга з'яўляюцца самі эсперантысты, асаблівасці эсперанта-культуры і яе гісторыі.
Пра эсперантыстаў"Рэптыліі" ў эсперантаІншы слэнг
| Слова | Прыкладны пераклад | Сэнс |
|---|---|---|
| bakfiŝo | печаная рыба | Вельмі юная дзяўчына |
| blinkenberg | дацкая фамілія Блінкенберг | Нарыцальае імя для людзей, якія з умным выглядам разважаюць аб эсперанта, выдаючы свае забабоны за факты. Ужываецца з 1954 года пасля прэцэдэнта ў Манэвідэа |
| bonantagulo | Bonan tagon! - Добры дзень! ulo - індывід | Лянівы чалавек, які вывучыў некалькі простых выразаў на эсперанта, напрыклад "Добры дзень!" |
| eterna komencanto | вечны навічок | Чалавек, які доўгі час ходзіць на сустрэчы эсперантыстаў, але ведае эсперанта на пачатковым узроўні |
| kabei | дзеяслоў утвораны ад Кабэ | Раптоўна спыніць займацца эсперанта |
| kielvifartasulo | kiel vi fartas? - як вы жывяце? ulo - індывід | Сінонім bonantagulo |
| samideanto | аднадумец | варот эсперантыста да эсперантыста. Падобна да "таварыш" у СССР |
| talpo | крот | Эсперантыст, які фанатычна прапагануе эсперанта, не ужываючы факты |
| verda koro | зялёнае сэрца | Сапраўдны эсперантыст |
| verda papo | зялёны Папа рымскі | Хто-небудзь, хто прапагандуе эсперанта |
| verdulo | зялёны | Зялёнымі назыаюць ужо зрэлых эсперантыстаў |
| aligatori | дзеслоў ад слова "алігатар" | Размаўляць паміж сабой на роднай мове іншага эсперантыста. Напрыклад: беларус з французам па французску |
| haviali (malkrokodili) | дзеслоў ад слова "гавіял" антонім да krokodili | Размаўляць па эсперанта з эсперантыстам у асяроддзі неэсперантыстаў |
| kajmani | дзеяслоў ад слова "кайман" | Размаўляць паміж сабой на нероднай мове для абодвух эсперантыстаў. Напрыклад: беларус з французам па англійску |
| krokodili | дзеяслоў ад слова "кракадзіл" | Размаўляць паміж сабой на роднай мове ў асяроддзі іншых эсперантыстаў. Напрыклад: беларус з беларуам па беларуску |
| lacerti | дзеяслоў ад слова "яшчарка" | Размаўляць на іншай штучнай мове ў асяроддзі эсперантыстаў |
| gufujo | краіна філінаў | Месца, дзе п'юць чай, цешацца бяседай. У ім забаронены алкагольыя напоі і курэнне забаронены. Яго звычайна арганізуюць падчас эсперанта сустрэч |
| melono | дыня | Неафіцыйная назва Юбіленага сімвала |
| mojosa | moderna - сучасны juna - юны stila - стыльны | Эквівалентна англійскаму слову cool |
| volapukaĵo | volapuk - валапюк aĵ - рэч | Блізка па сэнсу да размоўных слоў "галімацця", "абракадабра" |
Ненарматыўная лексіка [правіць]
Лаянку ў эсперанта называюць sakro. У асноўным гэта пераклады з нацыянальнай мовы на эсперанта. Але сярод эсперантыстаў прымяняюццаі уласцівая толькі ім лаянка. Як правіла, гэта адсылкі да стваральніка эсперанта Людвіга Заменгофа ці да вядомых эсперанта-творам.
- Прыклады эсперантамоўнай лаянкі
| Фраза | Прыкладны пераклад | Аб'ясненне |
|---|---|---|
| Sankta Ludoviko! | Святы Людовік! | Адсылка да значнай длякожнага эсперантыста асобе - Людвігу Заменгофу |
| Ho Zamenhofo! | О, Заменгоф | Тое-ж самае |
| Pro mia Zamĉjo | Дзяля майго Замы | Тое-ж самае, але з дабаўленнем памяньшальнага суфікса |
| Noktaj fantomoj! | Начныя фантомы! | Згадваеццаўвядомым вершы Заменгофа "Шлях" |
| Fundamenta Krestomatio! | Фундаментальная хрестоматія! | Аднаіменная прайа Заменгофа 1903 года, у якім ён сабраў найлепшыя пераклады на эсперанта таго часу |
| Aktoj de Akademiо! | Дакументы Акадэміі! | Выдаваемыя Акадэміяй эсперанта дакументы |
| Ata-Ita! | Згадванне пра працяглую дыскусію эсперантыстаў з-заўжывання суфіксаў at- i it- у формах дзеяслова. |
Акрамя таго, эсперантыстам уласціва ствараць лаянку ўвыглядзе рыфм:
- Rabato por rabito! - Ільгота для абрабаванага! (таксама "рабуемы для абрабаванага")
- Palavro de kadavro!- Разглаголстваванні трупа!
- Pluralo de singularo! - Множны лік адзінага ліка!
| Артыкул часткова або цалкам з'яўляецца перакладам старонкі «Сленг эсперантістов» з Рускай Вікіпедыі. Арыгінальны тэкст, як і гэты пераклад, апублікаваны на ўмовах ліцэнзій Creative Commons Attribution-ShareAlike License і GNU Free Documentation License. Глядзіце пералік аўтараў на старонцы гісторыі правак арыгінальнага артыкула. |
